Лукашэнка пра адносіны з ЕС: Кожны крок насустрач Беларусі контрагенты абумоўліваюць. 21.by

Лукашэнка пра адносіны з ЕС: Кожны крок насустрач Беларусі контрагенты абумоўліваюць

02.11.2009 16:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь будзе кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, дэкларуе ён.

«Беларусь не збіраецца сябраваць з Еўрасаюзам супраць інтарэсаў іншых дзяржаваў і наадварот», – заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

Ён лічыць недапушчальным, каб удзел Беларусі ў агульнаеўрапейскіх працэсах перакрэсліў усе выгады ад інтэграцыі з Расеяй. Пра гэта кіраўнік дзяржавы казаў на паседжанні ў пытаннях развіцця адносінаў з Еўрасаюзам.

Сёння, гэтаксама як і заўжды апошнім часам, кіраўнік дзяржавы казаў, што Еўрасаюз з’яўляецца моцным фактарам эканамічнага і навукова‑тэхналагічнага развіцця Беларусі. Таксама Аляксандр Лукашэнка па‑ранейшаму паўтараў, што Беларусь – надзейны партнёр Еўрасаюза ў непалітычных і невайсковых пытаннях.

Спадар Лукашэнка заявіў, што Беларусь стала паўнавартаснай удзельніцай «Усходняга партнёрства». Але пры гэтым ён адзначыў, што «сур’ёзны эфект ад гэтага, такі, які можна было б памацаць рукамі, пакуль невідавочны». У той жа час кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь будзе кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, а не чыімі б там ні было геапалітычнымі амбіцыямі, «нават калі яны зыходзяць ад нашых найбліжэйшых саюзнікаў».

«Кожны крок насустрач Беларусі контрагенты абумоўліваюць патрабаваннямі ўступак з нашага боку, у эканамічнай гэта ці ў палітычнай сферы», — канстатаваў ён. Беларускі лідэр са шкадаваннем заўважыў, што ў асобных еўрапейскіх сталіцах да гэтага часу ёсць схільнасць «рухацца па інерцыі» ў адносінах з Беларуссю, выкарыстоўваючы інструменты палітычнага і эканамічнага ціску. Да гэтага часу захоўваецца шэраг абмежаванняў, прычым даволі адчувальных для нашай краіны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь будзе кіравацца выключна нацыянальнымі інтарэсамі, дэкларуе ён.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика