Лукашэнка ляціць ва Украіну
02.11.2009 17:07
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка 5—6 лістапада наведае Украіну з афіцыйным візітам. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на прэс‑сакратара Міністэрства замежных спраў Украіны Віталя Джыгуна. Паводле яго слоў, у рамках візіту запланаваны перамовы аб прадаўжэнні дэмаркацыі ўкраінска‑беларускай мяжы, актывізацыі палітычнага дыялогу, а таксама падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў. Запланаваны сустрэчы Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, прэм`ер‑міністрам Украіны Юліяй Цімашэнка, старшынёй Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімірам Літвінам. Запрашэнне наведаць Украіну прэзідэнт Беларусі атрымаў 19 кастрычніка ад міністра замежных спраў Украіны Пятра Парашэнкі падчас яго візіту ў Мінск. Апошні раз Лукашэнка і Юшчанка сустракаліся 9 кастрычніка на саміце СНД ў Кішынёве. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік Беларусі наведае Украіну 5—6 лістапада.
|
|