У Мінску стартаваў праект «Энергетычны клуб»
02.11.2009 18:45
—
Новости Общества
|
Клуб паўстаў як сумесная ініцыятыва брусельскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь», Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у Вільні і Фонду развіцця прававых тэхналогій з Кіеву. «Пытанні энергетычнай бяспекі Беларусі ці любой іншай дзяржавы не могуць вырашацца выключна на нацыянальным узроўні ці ў рэжыме «гульні з нулявой сумай». Такая думка дамінавала падчас першага пасяджэння «Энергетычнага клубу» ў Мінску 29 кастрычніка 2009 г., тэма якога гучала як «Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў галіне энергетычнай бяспекі: выклікі і перспектывы для Беларусі». Місія «Энергетычнага клубу» — стварэнне платформы для экспертнага дыялогу дзеля абмеркавання і падрыхтоўкі магчымых адказаў на найбольш актуальныя выклікі ў галіне развіцця энергетычнага сектару Беларусі, а таксама дыскутавання пытанняў энергетычнай бяспекі. Першае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» сабрала разам як незалежных экспертаў, так і прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў, спецыялістаў Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, аналітыкаў з Расіі і Украіны, дыпламатаў і журналістаў. Удзельнікі вызначылі некалькі перспектыўных напрамкаў рэгіянальнага супрацоўніцтва, сярод іх — выпрацоўка «мераў даверу» па прадухіленні раптоўнага спынення паставак энерганосьбітаў, абмен досведам і развіццё інфраструктуры для прыняцця мераў хуткага рэагавання ў выпадку спынення паставак, выпрацоўка сумеснага адказу на рэгіянальныя выклікі ў галіне энергетычнай бяспекі, такія як, напрыклад, будаўніцтва Наступнае пасяджэнне «Энергетычнага клубу» запланавана на люты 2010. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб паўстаў як сумесная ініцыятыва брусельскага «Офісу за дэмакратычную Беларусь», Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў у Вільні і Фонду развіцця прававых тэхналогій з Кіеву
|
|