Дзяды глядзяць з нябёсаў…
03.11.2009 01:00
—
Новости Общества
|
Учора беларусы зноў успаміналі продкаў
Зранку было холадна і пахмурна, а ў абед нечакана выбліснула сонейка. Не інакш з нябёсаў усміхаюцца тыя, каго даўно няма з намі. Але ж яны, нібыта анёлы-ахоўнікі, заўсёды побач. Такі ўжо нязведаны феномен -- генная памяць, што не дае чалавеку згубіцца і разгубіцца ў гэтым складаным свеце. Дзяды -- вельмі ёмкая назва. Лепей не скажаш! У ёй сканцэнтравана і філасофія жыцця, і сувязь пакаленняў, і яшчэ шмат чаго. Мне найперш успомніліся мае дзядулі-франтавікі… Ёсць традыцыя -- абавязкова пабываць на могілках. Каталікі асноўным чынам прытрымліваюцца звычкі менавіта 2 лістапада наведваць продкаў, пытацца-раіцца, ці тым шляхам ідзем па жыцці, ці не саромім іх памяць. Падаецца, аднак, што не мае вялікага значэння, калі менавіта прыйдзеш на магілку дарагога чалавека. У слотным лістападзе ці ранняй вясной, на Радуніцу. Галоўнае -- памятаць. Гэта адзінае, што ім, продкам, трэба ад нас. Свечкі, якія не згаснуць нават на самым моцным ветры, многія беларусы запалілі ўчора на могілках. І агеньчыкі судакранальнасці з каранямі -- у сваіх душах… Іна ГАРМЕЛЬ, “БН”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора беларусы зноў успаміналі продкаў
|
|