У Карэлічах з грыпам усё спакойна
03.11.2009 19:51
—
Новости Общества
|
У мясцовых медычных установах ажыятажу вакол грыпу не назіраецца. На калідорах карэліцкай паліклінікі не назіраецца нічога надзвычайнага. Найбольшыя чэргі каля кабінетаў хірургаў і тэрапеўтаў. Зрэшты, такую карціну можна пабачыць у карэліцкай паліклініцы ці не штодзень. Маскі носіць толькі медперсанал лякарні і паліклінікі. Няма ажыятажу і ў аптэках райцэнтру: тут не ўбачыш чалавека з толькі што набытай скрынкай марлевых масак. Выглядае, што эпідэмія ВРВІ і звязанай з ёй паніка закранулі пакуль толькі сталіцу і буйныя гарады краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мясцовых медычных установах ажыятажу вакол грыпу не назіраецца. |
|