Здаровыя людзi купляюць лекi мяхамi. 21.by

Здаровыя людзi купляюць лекi мяхамi

04.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Магiлёўскiм прадпрыемстве "Фармацыя" раяць свае грошы выдаткаваць на аздараўленне, добрую ежу i вiтамiнныя харчы.

У Магiлёве на вулiцах, у грамадскiм транспарце, у крамах з'явiлiся людзi ў масках. У аптэках стаяць вялiзныя чэргi: кожны хоча набыць тыя маскi, а таксама супрацьвiрусны прэпарат арпетол i аксалiнавую мазь.

— Па лекi прыходзяць не хворыя на прастуду, а нармальныя, здаровыя людзi, — расказваюць супрацоўнiцы магiлёўскiх аптэк. — Яны прыходзяць звычайна з цэлым спiсам i закупляюць лекi ў запас на ўсю сям'ю — сабе, дзецям, бацькам, сваякам.

Генеральны дырэктар магiлёўскай "Фармацыi" Святлана Кiсялёва гаворыць, што цяпер узнiк ажыятажны попыт на лекi. Хвалi панiкi находзяць на народ, i на ўсе 100 % цяпер забяспечыць усiх ахвотных арпетолам, маскамi i аксалiнкай не заўсёды ўдаецца. Нягледзячы на тое, што аўтамабiлi штодня адпраўляюцца ў Мiнск па новыя партыi лекаў, здараюцца i перабоi.

гаворыць, што цяпер узнiк ажыятажны попыт на лекi. Хвалi панiкi находзяць на народ, i на ўсе 100 % цяпер забяспечыць усiх ахвотных арпетолам, маскамi i аксалiнкай не заўсёды ўдаецца. Нягледзячы на тое, што аўтамабiлi штодня адпраўляюцца ў Мiнск па новыя партыi лекаў, здараюцца i перабоi.

— Маскi прывозiм, але людзi набываюць iх не адну цi дзве, а адразу пакункамi па 50 штук! — гаворыць Святлана Мiкалаеўна. — Таму мы вырашылi замовiць у працоўных майстэрнях абласной псiхiятрычнай бальнiцы маскi з марлi. Яны яшчэ больш зручныя, таму што iх лёгка мыць i можна адпарыць прасам.

У "Фармацыi" меркавалi, што эпiдэмiя грыпу пачнецца напрыканцы лiстапада, i адпаведна рыхтавалiся да гэтага, назапашвалi лекi i сродкi прафiлактыкi. Але цяперашнi ажыятаж змятае з палiц усё, што можна. Напрыклад, арпетол звычайна набываюць па 10—20 пакункаў. Калi раней у квартал гэтага прэпарату прадавалася ў рэгiёне прыкладна 1000 пакункаў, то за апошнiя два днi з рукамi "адарвалi" ўжо 10 тысяч!

У апошнiя гады, падлiчылi ў "Фармацыi", нават на пiку эпiдэмiі грыпу не было такога расходу лекаў, як цяпер. У аптэках гэта называюць проста i ясна: хапун!

— Здаровыя людзi мяхамi купляюць лекi i кладуць iх у запас, — канстатуе кiраўнiк магiлёўскай "Фармацыi". — Навошта? Гэтыя грошы я б раiла накiраваць на аздараўленне, натуральныя вiтамiны i паўнавартасную ежу.

Трэба звярнуць увагу на здаровы лад жыцця, прагулкi на свежым паветры, неабходна цёпла апранацца на холадзе, не варта забывацца пра традыцыйныя часнок i цыбулю, старацца менш хадзiць у грамадскiя месцы i, вядома ж, не трэба саромецца апранаць маску ў грамадскiм транспарце, крамах i медыцынскiх установах.

На пытанне аб уласнай абароне ад грыпу Святлана Кiсялёва адказала шчыра:

— Я звярнулася да народных сродкаў абароны ад iнфекцыi. Набыла разынкi, курагу, грэцкiя арэхi, лiмоны i мёд. Усё гэта перацерла на буйной мясарубцы i кармлю гэтай вiтамiннай сумессю ўсю сваю сям'ю.

У Магiлёўскiм абласным цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя паведамiлi: пакуль аб эпiдэмii грыпу размова не iдзе. Лiчбы панядзелка не з'яўляюцца паказальнымi. Паводле iнфармацыi на 2 лiстапада, у Магiлёве захварэлi на вострыя рэспiраторныя i вiрусныя iнфекцыi 1126 чалавек, у Бабруйску — 755.

Iлона Iванов

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Магiлёўскiм прадпрыемстве "Фармацыя" раяць свае грошы выдаткаваць на аздараўленне, добрую ежу i вiтамiнныя харчы. У Магiлёве на вулiцах, у грамадскiм транспарце, у крамах з'явiлiся людзi ў масках. У аптэках стаяць вялiзныя чэргi: кожны хоча набыць тыя маскi, а таксама супрацьвiрусны прэпарат арпетол i аксалiнавую мазь
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика