Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi будзе спыняць любыя спробы дэзiнфармаваць насельнiцтва краiны
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Аб гэтым заявiла журналiстам першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч, каментуючы ажыятаж, якi раздуваюць некаторыя СМІ, звязаны з захваральнасцю на ВРВI i грып, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Што датычыцца работы сродкаў масавай iнфармацыi, мы ўважлiва аналiзуем i ў адпаведнасцi з заканадаўствам будзем спыняць любыя спробы дэзiнфармаваць грамадзян нашай краiны. Для гэтага сёння дастаткова паглядзець не толькi друкаваныя i электронныя СМI, але мы звернем увагу i на iнтэрнэт-версii зарэгiстраваных СМI", — сказала Лiлiя Ананiч. Паводле яе слоў, iнфармацыя павiнна быць добрасумленная. "Яна павiнна быць iнфармацыяй не дзеля iнфармацыi i гарачага факта, а iнфармацыяй для карысцi краiны i грамадзян, якiя ў ёй жывуць", — адзначыла першы намеснiк мiнiстра. Лiлiя Ананiч упэўнена, што СМI павiнны працаваць на стварэнне. I перш чым падхапiць якую-небудзь iнфармацыю, неабходна падумаць аб тым, што яна дасць чытачу, гледачу або слухачу. Акрамя таго, медыцына павiнна актыўна каментаваць i расказваць аб пытаннях аховы здароўя i не толькi ў праблемныя перыяды, але на пастаяннай аснове, выкарыстоўваючы пры гэтым любыя сродкi масавай iнфармацыi. На жаль, на думку першага намеснiка мiнiстра, недапрацоўвае прэса i ў пытаннях iнфармавання насельнiцтва аб здаровым ладзе жыцця. "Недапрацоўвае менавiта ў частцы iнфармавання насельнiцтва аб iснуючых праблемах. Але першая праблема ў тым, што насельнiцтва не вельмi актыўна ў штодзённым жыццi беражэ сваё здароўе", — адзначыла Лiлiя Ананiч, звяртаючыся да прадстаўнiкоў СМI. У Беларусi нiчога не адбываецца такога, што было б непадуладна медыцыне. "Апошнiм часам вельмi актыўна працуюць сродкi масавай iнфармацыi. Зразумела, што тэма здароўя — адна з самых цiкавых i галоўных тэмаў. Але той iнфармацыйны псiхоз, якi назiраецца на старонках асобных газет i iнтэрнэт-парталаў, проста нiкуды не годны i сведчыць аб тым, што асобныя СМI спрабуюць якiм-небудзь чынам разгойдваць сiтуацыю", — сказала Лiлiя Ананiч. Паводле слоў першага намеснiка мiнiстра, калi iснуе праблема, то пра яе трэба гаварыць. I калi грамадзяне заклапочаны сваiм здароўем, то гэта таксама нармальна, але ў першую чаргу неабходна гаварыць аб тым, што прафiлактыка здароўя не павiнна быць прадметам для спекуляцыi на фоне iснуючых праблем. "Сапраўды, у суседнiх краiнах аб'яўлена жорсткая эпiдэмiялагiчная сiтуацыя, але ў Беларусi нiчога не адбываецца такога, што было б непадуладна нашай медыцыне. Так, ёсць хворыя, ёсць перабоi з лекавымi сродкамi, але калi сёння СМI выклiчуць усiх грамадзян нашай краiны ў аптэкi, то можна сабе ўявiць, што будзе з гэтымi аптэкамi", — сказала Лiлiя Ананiч, прадоўжыўшы, што няма нiякай патрэбы бегчы ў аптэкi i закупляць лякарствы. "Трэба весцi здаровы лад жыцця, нармальна гадаваць дзяцей i хадзiць на работу, а медыкi будуць рабiць сваю справу", — падкрэслiла яна. Ажыятаж вакол грыпу А/Н1N1, магчыма, звязаны з чыiмсьцi жаданнем вялiкiх продажаў лякарстваў. "Не выключана, што некаму вельмi хочацца вялiкiх продажаў лякарстваў. Чамусьцi актыўна сталi цяпер рэкламавацца замежныя прэпараты, хоць Мiнiстэрства аховы здароўя рэкамендуе для прафiлактыкi айчынныя. I цяпер у аптэках не знайсцi нават дарагiх замежных прэпаратаў, якiя лiтаральна да ўчарашняга дня ляжалi ў аптэках, таму што яны дарагiя i таму што насельнiцтва сапраўды купляла аскарбiнавую кiслату, простыя лякарствы", — сказала Лiлiя Ананiч, адказваючы на пытанне, каму цяпер выгадна раздуваць ажыятаж вакол так званага свiнога грыпу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiла журналiстам першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч, каментуючы ажыятаж, якi раздуваюць некаторыя СМІ, звязаны з захваральнасцю на ВРВI i грып, перадае карэспандэнт БЕЛТА. "Што датычыцца работы сродкаў масавай iнфармацыi, мы ўважлiва аналiзуем i ў адпаведнасцi з заканадаўствам будзем спыняць любыя спробы дэзiнфармаваць грамадзян нашай краiны. Для гэтага сёння дастаткова паглядзець не толькi друкаваныя i электронныя СМI, але мы звернем увагу i на iнтэрнэт-версii зарэгiстраваных СМI", — сказала Лiлiя Ананiч. |
|