Бальнiчны ажыятаж
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Амаль у два разы павялiчылася за апошнiя днi колькасць зваротаў у Гарадскую дзiцячую iнфекцыйную клiнiчную бальнiцу Мiнска. "Штодзень звяртаюцца каля 100 пацыентаў, у той час як у звычайныя днi 60. На 30 працэнтаў павялiчылася i колькасць шпiталiзаваных з сiмптомамi ВРВІ i грыпу", — паведамiў галоўны ўрач клiнiкi Iгар Юркевiч. У сувязi з паведамленнямi аб выпадках захворвання на свiны грып у суседнiх краiнах, многiя бацькi прывозяць сваiх дзяцей з адпаведнымi сiмптомамi ў бальнiцу не на хуткай, а самастойна — перастрахоўваюцца. Аднак пасля ўрачэбнага агляду высвятляецца: жыццю дзяцей нiчога не пагражае. Атрымаўшы рэкамендацыi па далейшым лячэннi дома, сваякi вязуць малое дамоў. Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мiнск—Навiны". "Мiнск—Навiны".Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль у два разы павялiчылася за апошнiя днi колькасць зваротаў у Гарадскую дзiцячую iнфекцыйную клiнiчную бальнiцу Мiнска. |
|