Вытворцы абяцаюць:у лiстападзе будзе выпушчана паўмiльёнаўпаковак арпетолу
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Аўторак. 10 гадзiн ранiцы. Аптэка РУП "Белфармацыя" № 91, што па вулiцы Адзiнцова. У чэргах я налiчыла каля двух дзясяткаў чалавек. Лiтаральна кожны пытаецца пра арпетол, iмунал, аксалiнавую мазь, аскарбiнку i ахоўныя маскi. У наяўнасцi ёсць толькi арпетол па цане 22 тысячы за ўпакоўку, але такая цана нiкога не засмучае. А калi ў сям'i тры, чатыры, пяць чалавек? Дорага абыходзiцца такая прафiлактыка... Мiж iншым, эпiдэмiя яшчэ нават не пачалася. Адсутнасць масак работнiкi аптэкi тлумачаць ажыятажным попытам на iх, маўляў, учора падвозiлi маскi неаднойчы, але за дзве гадзiны да закрыцця аптэкi распрадалi 2 тысячы масак — за ўвесь год столькi нiколi не прадавалася. Аксалiнавай мазi прывезлi толькi 30 упаковак, якiя разышлiся iмгненна. Людзi ў чарзе раяць адно аднаму прыйсцi на наступны дзень перад адкрыццём аптэкi ў надзеi, што iм пашанцуе, i iранiчна абмяркоўваюць ток-шоу "Выбар" i вячэрнiя тэленавiны. Але iх iронiя не ўсiм падабаецца, ёсць людзi, якiя просяць не жартаваць на тэму "свiнога" грыпу. Вiдаць па ўсiм, некаторыя мiнчане напалоханыя гэтай хваробай не на жарт. У аптэцы лiтаральна размятаюцца ўсе сiмптаматычныя сродкi супраць прастуды: нятанныя тэрафлю, колдрэкс i iншыя. Маё жаданне папоўнiць хатнюю аптэчку банальным цытрамонам, анальгiнам i актываваным вугалем выклiкае здзiўленне ў тых, хто стаiць побач. Маўляў, навошта затрымлiваеш чаргу такiмi "дробязямi"? Вырашаю завiтаць у прыватную аптэку на станцыi метро "Каменная Горка". Чаргi няма, што ў першую секунду абнадзейвае. Але тут жа высвятляецца, што ў аптэцы няма нi масак, нi аксалiнавай мазi, нi iмуналу, нi арпетолу, нi нават рэмантадзiну. Да таго ж i вiтрына з прастуднымi лекамi выглядае неяк сiратлiва. "А цi чакаецца папаўненне на працягу дня?" — пытаецца наведвальнiца. "Не чакаем, бо склады пустыя", — чуем у адказ. Наступны аб'ект — прыватная аптэка на вулiцы Багдана Хмяльнiцкага. І зноў тая ж карцiна. Лiтаральна кожны, хто заходзiць у аптэку, пытаецца пра сродкi ад грыпу i маскi. Фармацэўт ветлiва тлумачыць, што ў наяўнасцi нiчога няма, нават аскарбiнкi. "А што-небудзь супрацьвiруснае, акрамя арпетолу i рэмантадзiну, ёсць?" — пытаюся. "Ёсць толькi бронхаiмунал па 30 тысяч за ўпакоўку". "А чаму б вам не павесiць аб'яву, што нi арпетолу, нi масак у наяўнасцi няма, гэта ж цяжка — кожнаму тлумачыць сiтуацыю?" "Нам забаронена гэта рабiць..." Аднак ёсць такая аб'ява цi яе няма — а лекi ў аптэцы не з'яўляюцца. А вось хто ў аптэчных установах у апошнiя днi персона нон-грата, дык гэта фатографы. Нашага фотакарэспандэнта лiтаральна выгналi з васьмi аптэк i ледзьве не разбiлi фотакамеру. Увогуле медыкi менавiта журналiстаў вiнавацяць у стварэннi панiкi, выпускаючы з вiду тое, што сродкi масавай iнфармацыi — гэта толькi адбiтак нашага жыцця. I мы, наадварот, спрабуем знайсцi адказы на пытаннi, якiя хвалююць вельмi многiх, каб хоць неяк усiх заспакоiць. У РУП "Белфармацыя" сцвярджаюць, што прэпараты адгружаюць у апошнiя днi рэгулярна, але попыт на iх не знiжаецца. Да такога ажыятажу падрыхтавацца было проста немагчыма. Фактычна чатырохмесячны запас раскупiлi за некалькi дзён. Прычым людзi запасаюцца грунтоўна: адной тубы аксалiнавай мазi павiнна хапiць на ўсю сям'ю на ўвесь эпiдсезон, а людзi бяруць адразу па некалькi тубаў, а ахоўныя маскi скупаюць проста сотнямi. Беларускiя вытворцы абяцаюць лiквiдаваць у найблiжэйшыя днi дэфiцыт аксалiнавай мазi. А вось цi можна будзе набыць у найблiжэйшыя днi арпетол, мы вырашылi пацiкавiцца непасрэдна на прадпрыемстве. Ды i ўвогуле, наколькi эфектыўны гэты сродак у плане прафiлактыкi i лячэння новага пандэмiчнага штаму вiруса грыпу? — Я прывяду вам такiя лiчбы, — паведамiў у гутарцы з журналiстам "Звязды" намеснiк начальнiка аддзела маркетынгу фармацэўтычнага прадпрыемства "Лекфарм" Юрый Грыгор'еў. — Калi за кастрычнiк 2008 года мы рэалiзавалi праз аптэкi 100 тысяч упаковак арпетолу, то толькi за апошнi тыдзень — 300 тысяч упаковак. Адгружаем арпетол як "Белфармацыi", так i прыватным аптэкам. Але заяўкi "Белфармацыi" ўсё ж такi ў нас прыярытэтныя. Пастаянна трымаем сувязь з нашымi дыстрыб'ютарамi плюс самi адсочваем наяўнасць арпетолу ў аптэках. Ранiцай у аўторак арпетол быў у палове аптэк, якiя трапiлi ў поле нашага зроку. I мы самi пераканалiся, што нашы людзi купляюць не па адной-дзве ўпакоўкi лекаў, а мяхамi. Прызнаюся, што да такога ажыятажу мы не былi падрыхтаваныя. На прадпрыемстве быў створаны запас арпетолу на ўвесь прастудны сезон, але ён ўжо фактычна вычарпаны. Цяпер самалётам з Германii ў Беларусь ляцяць субстанцыi для выпуску новай партыi арпетолу. У планах на лiстапад — выпуск 500 тысяч упаковак прэпарата. Калi будзе неабходнасць, будзем дадаткова павялiчваць аб'ёмы выпуску. Але мне хочацца верыць, што ажыятаж спадзе. Хачу дадаць, што ў перадэпiдэмiчны сезон, калi ў вашай сям'i цi ў вашым калектыве няма хворых на прастуду i грып, для прафiлактыкi дастаткова пiць 2 таблеткi на тыдзень. А калi эпiдэмiя ўжо ў самым разгары i ёсць рэальная небяспека стаць ахвярай грыпу, то трэба пераходзiць на ўжыванне 2 таблетак кожны дзень на працягу двух тыдняў. А што датычыцца эфектыўнасцi арпетолу, то яна была даказана ў ходзе праведзенага два тыднi таму ў РНПЦ эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii даследавання. Паколькi арпетол — гэта супрацьвiрусны сродак шырокага спектру дзеяння, то падчас даследавання вывучалася яго эфектыўнасць у дачыненнi да 25 вiрусаў, у тым лiку i да вiрусу грыпу А/H1N1, якi быў выдзелены на тэрыторыi Беларусi. I ён даказаў сваю эфектыўнасць i ў плане прафiлактыкi, i ў плане лячэння пандэмiчнага штаму. Лiтаральна днямi адно з iнфармацыйных агенцтваў распаўсюдзiла меркаванне спецыялiста наконт таго, што маскi не даюць гарантыi ад захворвання на грып i вострыя рэспiраторныя iнфекцыi. Загадчыца эпiдэмiялагiчнага аддзела Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Алена Фiсенка лiчыць, што нашэнне масак у транспарце цi ў краме (там, дзе ёсць блiзкi кантакт) ад вiруса не выратоўвае. На адлегласцi 1-1,5 метра маскi здольныя затрымлiваць толькi буйныя кропелькi. Сапраўды, маска ў пэўнай ступенi знiжае рызыку iнфiцыравання, але вiрусы праз маску ўсё адно пранiкаюць. Дарэчы, у рэкамендацыях Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя запiсана так: "Калi вы не хворыя, маску насiць вам не трэба. Калi вы даглядаеце за хворым чалавекам, то вы павiнны маску насiць". —Я ўвогуле здзiўляюся таму, колькi ўвагi надаецца дэфiцыту масак у аптэках, — кажа начальнiк адзела першаснай медыцынскай дапамогi Мiнiстэрства аховы здароўя Людмiла Жылевiч. — Яе можа зрабiць самастойна любы чалавек. Раней нiкому не прыйшло б у галаву iсцi па маску ў аптэку. Варта мець на ўвазе, што маскi трэба часта мяняць — не радзей чым раз у чатыры гадзiны. Пастаянна мыць iх i прасаваць. А насiць маскi цi не насiць — гэта асабiстая справа кожнага чалавека. Я б настойлiва параiла часцей мыць рукi i не дакранацца рукамi да твару, каб сябе не iнфiцыраваць. Мне хацелася б таксама звярнуць увагу на паводзiны маладых людзей, якiя ў халодны час часта апранаюцца зусiм не па сезоне, а пераахаладжэнне адчыняе вароты для вiруса. I не варта саромецца рабiць заўвагi людзям, якiя чхаюць на вас цi кашляюць, не прыкрываючы твар насоўкай цi сурвэткай. На думку Людмiлы Жылевiч, больш прынцыповымi трэба быць i з людзьмi, якiя прыходзяць на працу з ярка выражанымi прастуднымi сiмптомамi. Прычым прынцыповымi трэба быць, у пешую чаргу, працадаўцам. На жаль, такi працоўны гераiзм нярэдка заканчваецца вельмi сумна. Сярод людзей, якiя гiнуць ад грыпу цi пнеўманii, якая развiлася на фоне грыпу, ва ўсiм свеце пераважаюць менавiта людзi працаздольнага ўзросту. Гэта людзi, у якiх няма часу хварэць i якiя не любяць хадзiць па палiклiнiках. Але жартаваць з грыпам нi ў якiм разе нельга. Захварэў — выклiкай урача. Грып патрабуе захавання абавязковага ложкавага рэжыму. А ў людзей, якiя не далячылiся, iстотна ўзрастае рызыка развiцця ўскладненняў. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўторак. 10 гадзiн ранiцы. Аптэка РУП "Белфармацыя" № 91, што па вулiцы Адзiнцова. У чэргах я налiчыла каля двух дзясяткаў чалавек. Лiтаральна кожны пытаецца пра арпетол, iмунал, аксалiнавую мазь, аскарбiнку i ахоўныя маскi. У наяўнасцi ёсць толькi арпетол па цане 22 тысячы за ўпакоўку, але такая цана нiкога не засмучае. А калi ў сям'i тры, чатыры, пяць чалавек? Дорага абыходзiцца такая прафiлактыка... |
|