Супраць грыпу: рэкамендацыi Мiнiстэрства аховы здароўя
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Вострыя рэспiраторныя iнфекцыi (ВРI) — захворваннi, якiя перадаюцца паветрана-кропельным шляхам i выклiкаюцца рознымi ўзбуджальнiкамi: вiрусамi (адэнавiрусы, вiрусы грыпу, парагрыпу, рэспiраторна-сентыцыяльныя вiрусы i iншыя) i бактэрыямi (стрэптакокi, стафiлакокi, пнеўмакокi i iншыя). У асноўным узбуджальнiкi вострых рэспiраторных iнфекцый перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль або чханне хворага. Любы чалавек, якi блiзка (прыкладна на адлегласцi 1 метра) кантактуе з iншым чалавекам з сiмптомамi ВРI (высокая тэмпература, чханне, кашаль, насмарк, дрыжыкi, боль у мышцах), падвяргаецца рызыцы ўздзеяння патэнцыяльна iнфекцыйных кропель, што ўдыхаюцца. Вiрусы могуць трапiць у арганiзм (у вочы, нос або рот) праз рукi пры судакрананнi з iнфiцыраванай паверхняй. З дапамогай захавання асабiстай гiгiены можна папярэдзiць распаўсюджанне ўзбуджальнiкаў, якiя выклiкаюць рэспiраторныя iнфекцыi.
Асноўныя рэкамендацыi для насельнiцтва: l Пазбягайце блiзкага кантакту з людзьмi, якiя здаюцца нездаровымi, маюць праявы гарачкi (тэмпературы) i кашаль. l Пазбягайце шматлюдных месцаў або скарацiце час знаходжання ў шматлюдных месцах. l Старайцеся не дакранацца да рота i носа. l Захоўвайце гiгiену рук — часцей мыйце рукi вадой з мылам або выкарыстоўвайце сродак для дэ- зынфекцыi рук на спiртавой аснове, асаблiва ў выпадку дакранання да рота, носа. l Павялiчце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканнi, як мага часцей адчыняйце вокны. l Выкарыстоўвайце маскi пры кантакце з хворым чалавекам. l Прытрымлiвайцеся здаровага ладу жыцця, уключаючы паўнацэнны сон, ужыванне "здаровай" ежы, фiзiчную актыўнасць. Рэкамендацыi па доглядзе хворага дома l Iзалюйце хворага ад iншых, па крайняй меры, на адлегласцi не менш як 1 метр ад навакольных. l Прыкрывайце свой рот i нос пры ажыццяўленнi догляду хворага з выкарыстаннем масак. l Старанна мыйце рукi вадой з мылам пасля кожнага кантакту з хворым. Выдзелiце асобныя ручнiкi кожнаму члену сям'i. l Акрамя асобаў, якiя ажыццяўляюць догляд, хворага не павiнны наведваць iншыя наведвальнiкi. l Па магчымасцi, толькi адзiн дарослы ў доме павiнен ажыццяўляць догляд хворага. l Пазбягайце таго, каб хворага даглядала цяжарная жанчына. l Пастаянна праветрывайце памяшканне, у якiм знаходзiцца хворы. l Трымайце памяшканне ў чысцiнi, выкарыстоўваючы мыйныя сродкi. Рэкамендацыi для асобаў з сiмптомамi ВРI l Пры дрэнным самаадчуваннi заставацца дома i выконваць рэкамендацыi ўрача, па магчымасцi трымацца ад здаровых людзей на адлегласцi (1 метр). l Адпачываць i прымаць вялiкую колькасць вадкасцi. l Закрываць рот i нос пры кашлi або чханнi насоўкай або iншымi прыдатнымi для гэтай мэты матэрыяламi. Утылiзаваць гэты матэрыял адразу пасля выкарыстання або мыць яго. Мыйце рукi адразу пасля кантакту з выдзяленнямi з дыхальных шляхоў! l Неабходна насiць маску, калi знаходзiцеся на агульнай тэрыторыi дома паблiзу ад iншых людзей. l Паведамiце сваiм блiзкiм i сябрам аб хваробе. Рэкамендацыi па выкарыстаннi масак l Нашэнне масак абавязковае для асобаў, якiя маюць цесны кантакт з хворым пацыентам. l Акуратна надзявайце маску так, каб яна закрывала нос i рот, i моцна завязвайце яе так, каб шчылiн памiж тварам i маскай было як мага менш. l Пры выкарыстаннi маскi старайцеся не дакранацца да яе. l Дакрануўшыся да выкарыстанай маскi, напрыклад, пры зняццi, вымыйце рукi вадой з мылам або з выкарыстаннем сродкаў для дэзынфекцыi рук на спiртавой аснове. l Замяняйце маску на новую чыстую, сухую маску, як толькi ўжытая маска стане сырой (вiльготнай). l Не варта выкарыстоўваць паўторна маскi, прызначаныя для аднаразовага выкарыстання. l Выкiдвайце аднаразовыя маскi пасля кожнага выкарыстання i ўтылiзуйце iх адразу пасля зняцця. l Ахоўная аднаразовая маска эфектыўная на працягу 4 гадзiн, пасля чаго яна павiнна быць замененая на новую. Марлевыя чатырохслойныя маскi забяспечваюць эфектыўную засцярогу на працягу трох гадзiн, пасля чаго яны павiнны быць памытыя i абясшкоджаныя кiпячэннем, затым высушаныя. Звяртаем увагу, што прасаванне марлевых масак змяншае iх гiграскапiчнасць i, значыць, ахоўныя ўласцiвасцi. Любая маска павiнна шчыльна прылягаць да скуры твару i закрываць нос i рот. Рэкамендацыi для бацькоў i апекуноў: l Навучыце дзяцей часта мыць рукi з мылам на працягу 20 секундаў. Бацькi таксама павiнны выконваць гэту працэдуру, што з'яўляецца добрым прыкладам для дзяцей. l Навучыце дзяцей кашляць i чхаць у сурвэтку або ў руку. Бацькi таксама павiнны выконваць гэту працэдуру, што з'яўляецца добрым прыкладам для дзяцей. l Навучыце дзяцей не падыходзiць да хворых блiжэй, чым на паўтара-два метры. l Захварэлыя дзецi павiнны заставацца дома (не наведваць дашкольныя ўстановы i школы), а таксама трымацца на адлегласцi ад iншых людзей, пакуль iх стан не палепшыцца. l Устрымайцеся ад частых наведванняў месцаў збiрання людзей. l Калi дзiця мела кантакт з хворым на грып, запытайцеся ў доктара аб неабходнасцi прыёму антывiрусных лекаў для папярэджання захворвання. Што рабiць, калi дзiця захварэла? l Пры захворваннi дзiцяцi звярнiцеся па медыцынскую дапамогу да ўрача. l Пакiдайце хворае дзiця дома, акрамя тых выпадкаў, калi яму патрэбная медыцынская дапамога. l Давайце дзiцяцi шмат вадкасцi (сок, ваду). l Стварайце дзiцяцi камфортныя ўмовы, вельмi важны спакой. l Калi ў дзiцяцi гарачка, боль у горле i ламота ў целе, вы можаце даць яму гарачкапанiжальныя сродкi, якiя прапiша ўрач з улiкам узросту пацыента. l Трымайце сурвэткi i кошык для выкарыстаных сурвэтак у межах дасягальнасцi хворага. l Асобы, якiя пакутуюць ад цяжкiх хранiчных захворванняў, у асаблiвасцi бранхiяльнай астмы, цукровага дыябету, сардэчнай недастатковасцi, людзi з залiшняй вагой, а таксама цяжарныя, павiнны пазбягаць кантактаў з хворымi на грып, у тым лiку, шляхам нашэння ахоўнай маскi ва ўмовах магчымага цеснага (менш як 1 метр) кантакту. Менавiта ў гэтай групе насельнiцтва магчымыя цяжкiя формы захворвання. Хваробу лепш папярэдзiць! У якасцi прафiлактыкi захворвання медыкi рэкамендуюць прымаць арпетол (арбiдол) пры непасрэдным кантакце з хворым на грып або ВРВI (па дзве таблеткi на дзень на працягу 10—14 дзён) або альфа- i гама-iнтэрфероны. Цяжарным жанчынам (пачынаючы з 14-га тыдня цяжарнасцi) можна выкарыстоўваць альфа-iнтэрферон у супазiтарыях па 150 000 МЕ два разы на дзень на працягу пяцi сутак. Лячэнне лёгкiх выпадкаў грыпу А/H1N1 у амбулаторных умовах: Лячэнне дарослых хворых з лёгкiмi формамi грыпу А/H1N1 уключае ў сябе два кампаненты: арпетол (арбiдол) i альфа- i гама-iнтэрфероны. Арпетол (арбiдол) трэба прымаць чатыры разы ў суткi па дзве таблеткi кожныя шэсць гадзiн на працягу 6—7 дзён. Акрамя таго, у якасцi альтэрнатыўнай схемы рэкамендуюць спалучаць альфа- i гама-iнтэрфероны, прымаць iх ад двух да шасцi разоў на дзень на працягу 10 дзён. Пасля перапынку ў адзiн тыдзень паўтараецца тая ж схема лячэння. Для лячэння цяжарных жанчын (пачынаючы з 14-га тыдня цяжарнасцi) можна выкарыстоўваць iнтэрферон альфа-2b у супазiтарыях — па 500 000 МЕ два разы на дзень (сутачная доза 1 000 000 МЕ) на працягу пяцi сутак. Можна таксама прымаць азельтамiвiр — па 75 мг два разы на дзень на працягу пяцi дзён. Прэпараты неабходна прымаць у першыя днi хваробы. Для лячэння цяжарных жанчын (пачынаючы з 14-га тыдня цяжарнасцi) можна выкарыстоўваць альфа-iнтэрфероны ў супазiтарыях па 500 000 МЕ два разы на дзень на працягу пяцi сутак. Затым неабходная падтрымлiваючая тэрапiя па 150000 МЕ два разы на дзень па два разы на тыдзень на працягу трох тыдняў. Акрамя таго, спецыялiсты рэкамендуюць не злоўжываць сiмптаматычным лячэннем, але па рэкамендацыi доктара можна прымаць антыбактэрыяльныя сродкi, анальгетыкi, нестэроiдныя супрацьзапаленчыя прэпараты, супрацьалергiчныя сродкi. Хворыя з сярэднецяжкiмi i цяжкiмi формамi грыпу неадкладна шпiталiзуюцца!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вострыя рэспiраторныя iнфекцыi (ВРІ) — захворваннi, якiя перадаюцца паветрана-кропельным шляхам i выклiкаюцца рознымi ўзбуджальнiкамi: вiрусамi (адэнавiрусы, вiрусы грыпу, парагрыпу, рэспiраторна-сентыцыяльныя вiрусы i iншыя) i бактэрыямi (стрэптакокi, стафiлакокi, пнеўмакокi i iншыя). |
|