.... 21.by

...

04.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

  Мiлiцыя выявiла факт незаконнага выдзялення зямельнага ўчастка для АЗС у Гродне. Як паведамiлi БЕЛТА ў МУС, службовыя асобы гродзенскага аблвыканкама незаконна выдзелiлi зямельны ўчастак для абслугоўвання комплексу АЗС у горадзе. Гэты факт выявiлi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi УУС Гродзенскага аблвыканкама ў ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. У вынiку спынена нанясенне страты дзяржаве на суму Br1,1 млрд.

  Антыманапольны камiтэт Украiны распачаў справу па факце неабгрунтаванага павышэння цэнаў на шэраг прадуктовых тавараў, у прыватнасцi, цыбулю, часнок, лiмоны. "Скарыстаўшыся сiтуацыяй, якая склалася ў сувязi з эпiдэмiяй грыпу, i тым, што ўкраiнскiя сем'i сталi больш ужываць часнок, цыбулю i лiмоны, прадпрыемствы гандлю рэзка ўзнялi цэны на гэтыя тавары, — заявiў в.а. кiраўнiка АМКУ А. Мельнiчэнка. — Мною прынята рашэнне распачаць справу па факце неабгрунтаванага, незаконнага павышэння цэнаў на гэтыя прадукты".

ПОЎНЫ АБЗАЦ     Баскетбалiст NBA злавiў кажана замест мяча падчас матчу. Баскетбалiсту клуба НБА "Сан-Антонiа Сперс" Ману Жынобiлi зрабiлi прышчэпку ад шаленства пасля таго, як падчас гульнi ён злавiў гэтую жывую iстоту. Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычнiка. Гульня праходзiла ў дзень святкавання Хэлоўiна. Падчас матчу ў зале з'явiўся кажан, якога спрабавалi злавiць работнiкi арэны. Iм доўгi час не ўдавалася гэтага зрабiць. Жынобiлi вырашыў дапамагчы iм i схапiў кажана рукамi, пасля чаго вынес з залы. Паколькi ўпэўненасцi ў тым, што iстота не была заражаная шаленствам, нi ў каго не было, баскетбалiста было вырашана вакцынаваць.

  11-гадовая дзяўчынка стала мацi, роды пачалiся прама падчас вяселля. Кардэза Жалязкава была дастаўленая ў бальнiцу ў вясельных строях. Там у яе нарадзiлася дачка Вiялета. Школьнiца з гарадка Слiвен у Балгарыi зацяжарала ўсяго праз 2 тыднi пасля таго, як ёй споўнiлася 11 гадоў. Падчас родаў побач з ёй знаходзiўся 19-гадовы муж Жалязка Дзiмiтраў. Пра сваю цяжарнасць дзяўчынка не ведала — думала, што моцна паправiлася, бо ела шмат гамбургераў. Пару з'ядналi ў шлюбе па традыцыях цыганскага вяселля. Аднак Жалязку, згодна з законамi Балгарыi, пагражае да 6 гадоў турмы за спакушэнне няпоўнагадовай.

  Венгрыя пераходзiць на паленне печаў грашыма. З абарачэння выключаюцца купюры намiналам 200 форынтаў (менш за 1 еўра). Улады плануюць да 16 лiстапада выключыць усе такiя паперкi. Замест iх выпушчаныя манеты аналагiчнай вартасцi, бо папяровыя грошы хутка зношваюцца i iх выраб дорага каштуе. З асiгнацыяў, якiя выходзяць з абарачэння, будзе выраблена 40 тон спецыяльных брыкетаў, што будуць выкарыстоўвацца для ацяплення.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 Баскетбалiст NBA злавiў кажана замест мяча падчас матчу. Баскетбалiсту клуба НБА "Сан-Антонiа Сперс" Ману Жынобiлi зрабiлi прышчэпку ад шаленства пасля таго, як падчас гульнi ён злавiў гэтую жывую iстоту. Інцыдэнт адбыўся 31 кастрычнiка. Гульня праходзiла ў дзень святкавання Хэлоўiна. Падчас матчу ў зале з'явiўся кажан, якога спрабавалi злавiць работнiкi арэны. Iм доўгi час не ўдавалася гэтага зрабiць. Жынобiлi вырашыў дапамагчы iм i схапiў кажана рукамi, пасля чаго вынес з залы. Паколькi ўпэўненасцi ў тым, што iстота не была заражаная шаленствам, нi ў каго не было, баскетбалiста было вырашана вакцынаваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика