Летась на прамперапрацоўку паступiла 2,3 тысячы тон алычы i слiвы, а патрэба ў гэтай сыравiне не перавышае 1 тысячу тон
04.11.2009
—
Новости Общества
|
У нумары "Звязды" ад 24 верасня пад рубрыкай "Пытальнiк" быў змешчаны даволi сцiслы лiст Сяргея Фёдаравiча Каляды з вёскi Навошына Карэлiцкага раёна. Чытач пытаўся: "Чаму нарыхтоўчыя прадпрыемствы не прымаюць пладова-ягадную сыравiну, у прыватнасцi, слiву, вiнаград i грушы?" Са спасылкай на словы старшынi праўлення Карэлiцкага раённага спажывецкага таварыства Галiны Мiхайлоўскай мы тады па сутнасцi зададзенага вяскоўцам пытання патлумачылi наступнае. У дагаворах, якiя заключаюцца з перапрацоўчымi прадпрыемствамi на пастаўку сыравiны (а заключаюцца яны задоўга да пачатку сезона масавых нарыхтовак, як зазначыла суразмоўца), дакладна прапiсваюцца ўсе пазiцыi: вiды сыравiны, якую жадаюць атрымлiваць гэтыя прадпрыемствы, аб'ёмы i закупныя цэны. Сёлета, паведамлялi мы, у такiх дагаворах традыцыйна прысутнiчалi яблыкi, а тых жа слiў не першы год запар у спiсе не было. Як сказала Галiна Леанiдаўна, уключыць iх у пералiк пладова-ягаднай сыравiны, што нарыхтоўваецца ад насельнiцтва, не складае нiякiх цяжкасцяў — сiстэма прыёмкi адладжаная. Ды толькi як гэта зрабiць, калi попыту на слiвы з боку перапрацоўчых прадпрыемстваў (прынамсi, па гэтым канкрэтным раёне) не назiраецца?.. Рэдакцыя палiчыла неабходным атрымаць на пытанне чытача больш грунтоўны адказ ад Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасцi "Белдзяржхарчпрам", бо праблема, агучаная вяскоўцам, перыядычна ўзнiкае на працягу апошнiх гадоў i ў iншых рэгiёнах краiны. Вось што нам паведамiлi з канцэрна. "...Магутнасцi вiнзаводаў краiны дазваляюць перапрацоўваць каля 200 тысяч тон пладоў i ягад за сезон, аднак, у адпаведнасцi з "Урадавай праграмай нацыянальных дзеянняў па папярэджаннi i пераадоленнi п'янства i алкагалiзму на 2006—2010 гады", якая прадугледжвае абавязковае штогадовае скарачэнне вытворчасцi вiнаў пладовых мацаваных ардынарных не менш чым на 10 працэнтаў у год, патрэба ў сыравiне для пладовых вiнаў ужо сёлета скарацiлася са 196 да 169 тысяч тон. Незапатрабаваныя ў вiнаробстве рэсурсы пладова-ягаднай сыравiны (пры адпаведнасцi iх якасных параметраў дзейным стандартам) перанакiроўваюцца ў кансервавую галiну, якая за апошнiя два гады iстотна пераабсталявалася i мадэрнiзавалася... Сёлета ў мэтах пашырэння асартыменту прадукцыi, што вырабляецца, кансервавымi i вiнаробнымi арганiзацыямi iстотна павялiчаны аб'ёмы нарыхтоўкi такiх вiдаў сыравiны, як агрэст — у 3,1 раза да фактычна нарыхтаванага ў 2008 годзе, бруснiцы — у 2,6 раза, груша — у 2,3 раза, абляпiха — 113 працэнтаў, сунiцы садовыя — 108 працэнтаў, чарнiцы — 103 працэнты. Заводамi, што спецыялiзуюцца на вытворчасцi дзiцячага харчавання на плодаагароднiннай аснове, распачатая праца з айвой. ...Праз сiстэму Белкаапсаюза вiнаробчай галiной закупляецца каля 40—60 працэнтаў ад агульнага аб'ёму пладова-ягаднай сыравiны, што нарыхтоўваецца, у той час як кансервавай галiной — толькi каля 10—15 працэнтаў, што звязана найперш з неабходнасцю нарыхтоўкi больш якаснай сыравiны, пастаўку якой не заўсёды можа забяспечыць спажывецкая кааперацыя, а таксама з больш нiзкiм яе коштам (пры нарыхтоўцы сыравiны праз арганiзацыi спажывецкай кааперацыi адпускная цана фармiруецца з улiкам планавых выдаткаў абарачэння, падаткаў, непадатковых плацяжоў, прыбытку нарыхтоўчых арганiзацый i складае да 30 працэнтаў да закупной цаны). Па аператыўнай iнфармацыi, перапрацоўчымi арганiзацыямi краiны ўжо закуплена ад насельнiцтва 140 тысяч тон пладова-ягаднай сыравiны (81 працэнт ад агульнага аб'ёму нарыхтаванага), у тым лiку праз уласную нарыхтоўчую сетку (стацыянарныя i перасоўныя нарыхтоўчыя пункты) — 20 тысяч тон, праз арганiзацыi спажывецкай кааперацыi — 120 тысяч тон. Для прамперапрацоўкi нарыхтавана 1 349 тон слiвы i алычы, у тым лiку для вытворчасцi вiнаў пладовых — 967 тон (у тым лiку прынята ад арганiзацый спажывецкай кааперацыi — 554 тоны), для вытворчасцi плодаагароднiнных кансерваў — 382 тоны (66 тон). Па iнфармацыi Белкаапсаюза, нарыхтоўчымi арганiзацыямi спажывецкай кааперацыi ў насельнiцтва закуплена 640 тон слiвы i алычы. Летась кансерваванымi i вiнаробнымi арганiзацыямi краiны было прынята на прамперапрацоўку 2,3 тысячы тон алычы i слiвы, у той час як патрэба ў гэтай сыравiне складае не больш за 1 тысячу тон. Цяпер шэраг вiнаробных арганiзацый яшчэ мае ў наяўнасцi зброджана-спiртавыя i спiртавыя сокi з алычы (слiвы) ураджаю 2008 года. Трэба адзначыць, што перапрацоўчыя прадпрыемствы штогод вызначаюць аб'ёмы нарыхтоўкi сыравiны па кожным яе вiдзе, зыходзячы з вытворчай праграмы, а таксама заявак гандлёвых арганiзацый на пастаўку канкрэтнага асартыменту кансерваванай прадукцыi, пладовых вiнаў, канкурэнтаздольнасцi i экспартаарыентаванасцi вырабленай прадукцыi...". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары "Звязды" ад 24 верасня пад рубрыкай "Пытальнiк" быў змешчаны даволi сцiслы лiст Сяргея Фёдаравiча Каляды з вёскi Навошына Карэлiцкага раёна. Чытач пытаўся: "Чаму нарыхтоўчыя прадпрыемствы не прымаюць пладова-ягадную сыравiну, у прыватнасцi, слiву, вiнаград i грушы?" Са спасылкай на словы старшынi праўлення Карэлiцкага раённага спажывецкага таварыства Галiны Мiхайлоўскай мы тады па сутнасцi зададзенага вяскоўцам пытання патлумачылi наступнае. У дагаворах, якiя заключаюцца з перапрацоўчымi прадпрыемствамi на пастаўку сыравiны (а заключаюцца яны задоўга да пачатку сезона масавых нарыхтовак, як зазначыла суразмоўца), дакладна прапiсваюцца ўсе пазiцыi: вiды сыравiны, якую жадаюць атрымлiваць гэтыя прадпрыемствы, аб'ёмы i закупныя цэны. Сёлета, паведамлялi мы, у такiх дагаворах традыцыйна прысутнiчалi яблыкi, а тых жа слiў не першы год запар у спiсе не было. Як сказала Галiна Леанiдаўна, уключыць iх у пералiк пладова-ягаднай сыравiны, што нарыхтоўваецца ад насельнiцтва, не складае нiякiх цяжкасцяў — сiстэма прыёмкi адладжаная. Ды толькi як гэта зрабiць, калi попыту на слiвы з боку перапрацоўчых прадпрыемстваў (прынамсi, па гэтым канкрэтным раёне) не назiраецца?.. |
|