Сiмволiка колераў у вясельным абрадзе. 21.by

Сiмволiка колераў у вясельным абрадзе

04.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Калi паглядзець на асноўныя рытуальныя дзеяннi правядзення вясельнага абраду, то можна ўбачыць такую заканамернасць: усе дзеяннi, звязаныя з жанiхом i нявестай (тымi, хто перажывае рытуальную "смерць" i пераходзiць у новы статус), будуць пазначаны белым колерам, усё тое, што звязана з бацькамi, хатай, хлебам (тымi, хто не змяняе свайго статусу), будзе прамаркiравана чырвоным колерам.

 Калi завяршаўся выкуп нявесты, бацька абвязваў дачку ручнiком i тройчы абводзiў яе вакол стала — сакральнага месца, за якiм збiраецца сям'я. Прычым нявеста была абвязана белай часткай ручнiка (яна "памiрала" для гэтай сям'i, пераходзiла ў iншую), а бацька трымаўся за яго чырвоныя канцы: ён заставаўся тут.

 Падчас вянчання маладыя стаялi ў храме на белай частцы бел-чырвона-белага ручнiка: памiралi ў статусе "хлопец i дзяўчына" i перанараджалiся ў "мужчыну i жанчыну".

 Калi з хаты нявесты выходзiлi маладыя, бацькi рабiлi каля парога арку з ручнiка i двух боханаў хлеба, кожны з якiх быў загорнуты ў чырвоныя (нiжнiя) часткi ручнiка. Утваралася "трыумфальная" арка, з-пад якой павiнны дачка-нявеста i будучы зяць накiравацца ў новае жыццё.

 Выходзячы з храма, хросны бацька жанiха цi нявесты звязваў маладым рукi поясам-абярэгам чырвонага колеру.

 Маладыя падчас вяселля сядзелi ў "чырвоным" куце.

 Пасля першай шлюбнай ночы ў адзеннi жанiха i нявесты дамiнаваў чырвоны колер.

 Вясельны стол завяршаўся падзелам каравая, якi пад усеагульнае блаславенне выносiлi хросныя бацькi. Ручнiк слалi так, каб каравай абавязкова знаходзiўся на яго чырвонай частцы.

 Галоўныя ўдзельнiкi вясельнага абраду — жанiх i нявеста — знаходзiлiся ў стане пераходу, таму павiнны былi апрануць адзенне белага колеру. Прычым не толькi нявеста, але i жанiх. Калi зiрнуць на фотаздымкi мiнулых гадоў, прыйсцi ў музей этнаграфii i фальклору, мы ўбачым там светлае адзенне жанiха i нявесты. Але: на сукенцы нявесты — на рукавах, грудзiне будуць вышытыя шырокiя чырвоныя палосы-абярэгi, а жывот будзе "закрываць" фартух з чырвонымi рысамi. У жанiха да светлай кашулi i штаноў будзе дададзены шырокi пояс з яркiм чырвоным арнаментам па краях.

Аксана Катовiч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi паглядзець на асноўныя рытуальныя дзеяннi правядзення вясельнага абраду, то можна ўбачыць такую заканамернасць: усе дзеяннi, звязаныя з жанiхом i нявестай (тымi, хто перажывае рытуальную "смерць" i пераходзiць у новы статус), будуць пазначаны белым колерам, усё тое, што звязана з бацькамi, хатай, хлебам (тымi, хто не змяняе свайго статусу), будзе прамаркiравана чырвоным колерам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика