Экспазiцыю папаўняюць чорныя капальнiкi
04.11.2009
—
Новости Общества
|
Праўда, не па асабiстай iнiцыятыве. Звяном сувязi памiж Гомельскiм абласным музеем ваеннай славы i аматарамi нелегальных раскопак сталi супрацоўнiкi Гомельскага ўпраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Падрабязнасцi, якiм чынам трапляе ў iх рукi зброя, традыцыйна застаюцца "за кадрам". А вось самi трафеi легалiзуюцца ўрачыста. Апошнiмi здабыткамi музея з дапамогай праваахоўнiкаў сталi вiнтоўка сiстэмы Мосiна (калiбр 7,62 мм, узору 1891 года), пiсталет-кулямёт ППШ-41 (калiбр 7,62 мм, узору 1941 года), пiсталет сiстэмы Токарава (калiбр 7,62 мм), газавы пiсталет ROHT RG 800 (калiбр 8 мм, вытворчасць Германii). Некалькi раней перададзены ў музей унiкальны для Беларусi экспанат — 8-мiлiметровы станкавы кулямёт Гочкiса ўзору 1914 года. Як высветлiлася, яго капальнiкi знайшлi побач з Гомелем. Станкавы кулямёт Гочкiса — цяжкi кулямёт, якi стаяў на ўзбраеннi французскай армii i армiй некаторых iншых краiн (Афганiстан, Бельгiя, Іспанiя, Нарвегiя, Турцыя, Японiя, Польшча) у гады Першай i на пачатку Другой сусветных войнаў. Начальнiк упраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi Iван Корж расказвае, што зброя была канфiскаваная ў ходзе правядзення аператыўна вышуковых мерапрыемстваў па выкараненнi злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам зброi, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў: — Прычынай папулярнасцi гэтага кулямёта ў вайскоўцаў з'яўлялiся прастата i надзейнасць канструкцыi, а таксама высокая дакладнасць стральбы. З яго можна было зрабiць без перапынку да 250 стрэлаў, а максiмальная далёкасць складала 2400 метраў. Нягледзячы на тое, што гэта тыпавы кулямёт, для Беларусi ён дастаткова рэдкая знаходка. Вядома, што ў гады Першай сусветнай вайны ў якасцi саюзнiцкай дапамогi Расii для рускай армii было пастаўлена толькi некалькi соцень такiх кулямётаў. Частка з iх потым аказалася ў арсенале Чырвонай Армii i народнага апалчэння. Вядома таксама, што падчас Другой сусветнай такiя кулямёты выкарыстоўвалi нямецкiя дапаможныя i палiцэйскiя часцi, узброеныя трафеямi. Як ён трапiў у Беларусь — пакуль загадка. Разгадаць яе плануюць супрацоўнiкi Гомельскага абласнога музея ваеннай славы. Яго дырэктар Павел Ждановiч падкрэслiвае, што пры стварэннi экспазiцый ёсць складанасцi з прадстаўленнем менавiта перыяду Першай сусветнай вайны: — I таму гэты кулямёт для нас вельмi цiкавы экспанат. Для нас увогуле вельмi каштоўныя любыя прадметы перыяду Першай сусветнай вайны, тым больш што менавiта ў гэты час на тэрыторыi Усходняй Беларусi не вялося актыўных баявых дзеянняў. Усяго ў гэтым годзе супрацоўнiкамi УКДБ па Гомельскай вобласцi сумесна з вайскоўцамi сапёрна-пiратэхнiчнай групы 6-й асобнай спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў МУС з незаконнага абароту канфiскавана i знiшчана больш за 800 адзiнак выбухованебяспечных рэчаў, агульная вага якiх у трацiлавым эквiваленце складае больш за 200 кiлаграмаў. Iрына АСТАШКЕВIЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, не па асабiстай iнiцыятыве. Звяном сувязi памiж Гомельскiм абласным музеем ваеннай славы i аматарамi нелегальных раскопак сталi супрацоўнiкi Гомельскага ўпраўлення Камiтэта дзяржаўнай бяспекi. Падрабязнасцi, якiм чынам трапляе ў iх рукi зброя, традыцыйна застаюцца "за кадрам". А вось самi трафеi легалiзуюцца ўрачыста. Апошнiмi здабыткамi музея з дапамогай праваахоўнiкаў сталi вiнтоўка сiстэмы Мосiна (калiбр 7,62 мм, узору 1891 года), пiсталет-кулямёт ППШ-41 (калiбр 7,62 мм, узору 1941 года), пiсталет сiстэмы Токарава (калiбр 7,62 мм), газавы пiсталет ROHT RG 800 (калiбр 8 мм, вытворчасць Германii). |
|