Лукашэнка зняў начальніка Гродзенскай міліцыі
04.11.2009 11:04
—
Новости Общества
|
Генерал‑маёр міліцыі Генадзь Хацько вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных сіл. Адпаведны ўказ падпісаў 3 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведаміла прэс‑служба прэзідэнта. Раней адзін з гродзенскіх інтэрнет‑парталаў паведаміў, што абласная міліцыя працуе без начальніка ўжо некалькі тыдняў. Днём 3 лістапада ў МУС адмовіліся каментаваць гэтую інфармацыю. Як растлумачыў суразмоўца БелаПАН, звальненне з пасады начальнікаў абласных упраўленняў — прэрагатыва прэзідэнта, а на той момант ніякіх указаў наконт гэтага не было. 17 жніўня ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама быў вызвалены палкоўнік міліцыі Віктар Краснічэнка, за пяць дзён да гэтага быў падпісаны ўказ аб вызваленні начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама палкоўніка міліцыі Сяргея Шутава. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генерал‑маёр міліцыі Генадзь Хацько вызвалены ад пасады начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама і звольнены з органаў унутраных...
|
|