Васьмігадовы «тэрарыст»
04.11.2009 13:09
—
Новости Общества
|
У Баранавічах васьмігадовы школьнік падазраецца ў падманным паведамленні аб закладзенай пад жылым домам бомбе. Як паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС, 3 лістапада ў 15.44 у міліцыю звярнулася мясцовая пенсіянерка. Жанчына паведаміла, што ёй пазваніў невядомы і заявіў аб закладзенай бомбе пад пяціпавярховым шматкватэрным домам, дзе яна жыве. На месца здарэння прыбыла следча‑аператыўная група Баранавіцкага ГАУС, супрацоўнікі МНС і група размініравання. Праводзілася эвакуацыя 156 чалавек. Сапёрамі пры непасрэдным удзеле службова‑вышуковага сабакі выбухованебяспечных прадметаў знойдзена не было. На працягу некалькіх хвілін пасля званка пенсіянеркі ў міліцыю супрацоўнікамі ГАУС быў вызначаны нумар тэлефона, з якога ёй званіў невядомы. Следча‑аператыўнай групай устаноўлена, што з гэтага тэлефона званіў васьмігадовы вучань адной са школ горада. Паводле яго слоў, ён званіў сваёй маці, памыліўся з нумарам і вырашыў пасмяяцца з жанчыны, якая падняла трубку. Праводзіцца праверка. Як зазначылі ў Баранавіцкім ГВУС, з‑за свайго ўзросту гэты школьнік не падлягае прыцягненню да крымінальнай адказнасці за заведама падманнае паведамленне аб небяспецы. Але яго бацькам, хутчэй за ўсё, давядзецца заплаціць за выезд і працу адпаведных службаў, якія былі задзейнічаныя ў пошуку выбухованебяспечнага прадмета. А гэта можа складаць некалькі мільёнаў рублёў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Баранавічах васьмігадовы школьнік падазраецца ў падманным паведамленні аб закладзенай пад жылым домам бомбе. Як паведамілі ў Баранавіцкім ГАУС, 3 лістапада ў 15.44... |
|