Выйшаў першы нумар «Піўной газеты»
04.11.2009 13:40
—
Новости Общества
|
Выдаўцы чэсна папярэджваюць на першай жа старонцы — празмернае ўжыванне піва і чытанне газет шкодзіць здароўю! «Спадзяюся, што хутка будзем у шапіках», — поўніцца аптымізмам галоўны рэдактар Паўлюк Канавальчык. Пакуль што газета будзе выдавацца двойчы на месяц і прадавацца праз прыватных распаўсюднікаў. Наклад «Піўной» 5100 — асобнікаў. Сярод тэмаў нумару — змены ў Адміністрацыйны кодэкс, закліканыя забараніць распіццё піва на вуліцах, а таксама забарона продажу піва ў шапіках. «Барак Абама п’е піва за ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру… Ангела Меркель п’е піва на «Актобэрфэсце»… Уладзімір Пуцін п’е піва пасля сустрэчы з беларускай дэлегацыяй па газу… А хто цяпер налье піва пахмяліцца Юрыю Шульгану?! Вернем піва ў кіёскі і павільёны!» Калі ўслед за стварэннем газеты яе выдаўцы наважацца аднавіць дзейнасць Партыі аматараў піва, такія заклікі на чарговых выбарах змогуць прыцягнуць да іх немалы адсотак прыхільнікаў. Яшчэ колькі загалоўкаў з першага нумару газеты: «І Мао Вялікі нам піва наліў!..», «Накацілі па-навуковаму», «Снягурка «знялася» ў рэкламе піва ў пасцельнай сцэне». №1 прапануе таксама піўныя туры па сталіцы — тры маршруты, мапа і адрасы мінскіх піўнухаў. «Піўная. Газета пра піва і пад піва» афармленнем нагадвае польскі «Fakt», зместам і характарам — «Навінкі». Паралелі з апошняй, магчыма, узмоцняцца ўжо ў другім нумары, у якім будуць надрукаваныя артыкулы «Разгул барацьбы за цвярозасць набірае крытычныя абароты», «Таварыства публічных алкаголікаў гартуе шэрагі для абароны сваіх канстытуцыйных правоў». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдаўцы чэсна папярэджваюць на першай жа старонцы — празмернае ўжыванне піва і чытанне газет шкодзіць здароўю! |
|