Гомельскія аптэкі за тры дні рэалізавалі чатырохмесячны запас лекаў
06.11.2009 00:40
—
Новости Общества
|
Гомельскія аптэкі за тры дні рэалізавалі чатырохмесячны запас лекаў, паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай Васількоў. Невялікія аптэкі горада, паводле яго слоў, маюць штодзённую выручку ў памеры 12 млн. рублёў. Паводле інфармацыі Васількова, аптэкі забяспечаны вітамінамі, гарачкапаніжальнымі сродкамі, антыбіётыкамі, супрацьвіруснымі прэпаратамі, за выключэннем «Арпетола» і «Рэмантадына». «Але заўтра ў сетку аптэк паступяць яшчэ супрацьвірусныя прэпараты, той жа «Арпетол» і «Рэмантадын», — запэўніў начальнік упраўлення. 6 лістапада ў аптэкі паступіць таксама 35 тыс. аднаразовых павязак. Васількоў адзначыў, што дзяржаўныя аптэкі лепш забяспечаны лекамі. «У адной з прыватных аптэк, якую я наведаў, не было нават аспірыну і парацэтамолу. Даў даручэнне ім — і праз гадзіну разгружалі машыну з лекамі», — сказаў начальнік упраўлення. Паводле слоў Васількова, у Гомельскай вобласці тры гады таму эпідэмічны парог па грыпе і ВРВІ быў перавышаны ў 11 раз, а ў некаторых гарадах у 19 раз, але і тады не было такога ажыятажнага попыту на таблеткі і павязкі. Начальнік упраўлення параіў грамадзянам у перыяд росту захворвання павялічваць супраціўляльнасць арганізму інфекцыям і вірусным захворванням пры дапамозе экстрактаў элеўтэракоку, эхінацыі, жэньшэню, а таксама не скупляць масава лекі без прызначэння лекара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гомельскія аптэкі за тры дні рэалізавалі чатырохмесячны запас лекаў, паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама Мікалай... |
|