ДМК завяршае работу па змяненні Мытнага кодэкса Беларусі
06.11.2009 09:33
—
Новости Общества
|
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі завяршае работу па змяненні Мытнага кодэкса. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік прававога ўпраўлення Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Аляксандр Адзярэйка. «У апошнія некалькі гадоў мы актыўна працуем над тым, каб удасканальваць мытнае заканадаўства і спрасціць мытныя працэдуры. 1 ліпеня 2007 года ўступіў у сілу новы Мытны кодэкс Беларусі. У наступныя гады мы актыўна вялі работу па змяненню і ўдасканаленню нашага заканадаўства згодна з гэтым кодэксам. І гэта дало магчымасць у разы скараціць колькасць падзаконных нарматыўна-прававых актаў. Калі да 1 ліпеня 2007 года такіх актаў было каля 2000, то на сённяшні дзень іх значна менш», - расказаў ён. Паводле слоў Аляксандра Адзярэйкі, работа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь пачалася ў 2009 годзе. Цяпер праект закона аб унясенні змяненняў праходзіць узгадненне ў міністэрствах і ведамствах. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі завяршае работу па змяненні Мытнага кодэкса. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік прававога ўпраўлення... |
|