У бальніцах Мінска – больш за 1 100 хворых на пнеўманію
06.11.2009 22:32
—
Новости Общества
|
Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч падчас онлайн-канферэнцыі на «У бальніцах Мінска у нас знаходзіцца хворых на пнеўманію крыху больш за 1 100 [пазней Дз.Піневіч сказаў, што ўсяго былі шпіталізаваныя - 1 266 чалавек з пнеўманіяй, 166 былі выпісаныя], па краіне сітуацыяй не валодаю. Колькасць памерлых ад пнеўманіі называлася. На жаль, яно павялічваецца. Я ніякім чынам не спрашчаю сітуацыю, скажу – пнеўманіі дастаткова шмат, гэта адна з асаблівасцей эпідсітуацыі. Я хачу сказаць, што ўсе краіны свету паказваюць да сотні памерлых ва ўмовах віруснай інфекцыі. Церпяць перадусім людзі, што маюць захворванні, а таксама тыя, хто перанёс аперацыйныя ўмяшальніцтвы, але, на жаль, у нас ёсць страты сярод маладых людзей. Гэта адзін з непрыемных момантаў гэтай эпідэмічнай сітуацыі». Дзмітры Піневіч таксама зазначыў, што ад пачатку рэгістрацыі эпідэмічнага пад’ёму (за два тыдні) у Мінску перахварэлі 108 тыс. жыхароў сталіцы, пік зваротаў у бальніцы прыйшоўся на панядзелак 2 лістапада – 34 тыс., за апошнія тры дні захварэлі 48 тыс., што дазволіла ад пятніцы ўвесці комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, прыкладам, па 11 лістапада падоўжаны школьныя канікулы. Але сённяшняя эпідэмія, паводле чыноўніка, нехарактэрная. Дзеці ёй найменш падвержаныя. Звычайна, паводле словаў Дз. Піневіча, гэта 50 на 50 дарослага і дзіцячага насельніцтва. Цяпер хворых сярод дзяцей – 30%. Таксама Дзмітры Піневіч зазначыў, што сённяшні вірус небяспечны тым, што можна захварэць некалькі разоў, бо прыйшла эпідэмія «мікст»: мяшанай інфекцыяй. Гэта значыць, што вылечыўшыся ад вірусу групы «А» , можна падхапіць вірус групы «В». Дзмітры Піневіч параіў рабіць прышчэпкі, бо «прышчэпка дае досыць высокую гарантыю», а новы пік эпідэміі можа здарыцца ў канцы снежня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І колькасць памерлых павялічваецца, заявіў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітры Піневіч падчас онлайна на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
|
|