У аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраецца дэфіцыт супрацьвірусных лекаў
09.11.2009 12:45
—
Новости Общества
|
Паводле стану на раніцу 9 лістапада ў аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраецца дэфіцыт процівірусныя лекаў. Пра гэта сведчыць абтэлефанаванне карэспандэнтам БелаПАН дзяржаўных і прыватных аптэк. У шэрагу аптэк заявілі, што супрацьвірусныя прэпараты ( «арпетол», «арбідол», аксалінавая мазь) паступяць, магчыма, заўтра. Як паведамлялася раней, на мінулым тыдні РУП «Белфармацыя» накіравала ў канцэрн «Белбіяфарм» ліст з просьбай павялічыць вытворчасць шэрагу супрацьгрыпозных сродкаў у сувязі з павышаным попытам. Прадстаўнікі канцэрна запэўнівалі, што фармацэўтычная прамысловасць гатова поўнасцю задаволіць гэты запыт. Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белфармацыя» Святлана Крук, паступленне ў аптэчную сетку «арпетола» і аксалінавай мазі запланавана на гэтым тыдні. «У канцы мінулага тыдня на прадпрыемствах пачата напрацоўка гэтых лекаў, цяпер яны праходзяць праверку на якасць», — паведаміла спецыяліст. Яна таксама адзначыла, што ў аптэках ёсць у наяўнасці супрацьвірусныя сродки «Ангрымакс» беларускай кампаніі «Мінскінтэркапс». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле стану на раніцу 9 лістапада ў аптэках Мінска па‑ранейшаму назіраецца дэфіцыт процівірусныя лекаў.Пра гэта сведчыць абтэлефанаванне карэспандэнтам... |
|