Генпракурор не адважыўся дапытаць Лукашэнку
09.11.2009 12:45
—
Новости Общества
|
«Дакументальных звестак аб скажэнні вынікаў праведзеных 19.03.2006 выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама звестак аб якіх‑небудзь іншых парушэннях палажэнняў Выбарчага кодэксу пры падліку галасоў і абвяшчэнні вынікаў выбараў, Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь не мае». Гэтыя словы прыводзяцца ў адказе Генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолю Лябедзьку. У дакуменце таксама пішацца, што «…вынікі выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь устаноўлены на аснове пратаколаў абласных і Мінскай гарадской тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». Такім чынам Рыгор Васілевіч адказаў 50 вядомым грамадзянам краіны — удзельнікам выбарчых кампаніяў. Яны патрабавалі распачаць крымінальную справу па факце фальсіфікацыі вынікаў галасавання ў 2006 годзе. Падставай для такога патрабавання стала інтэрв’ю ў газеце «Известия» 27 жніўня 2009 года, калі Аляксандр Лукашэнка заявіў «за мяне на апошніх выбарах прагаласавалі 93%. І я прызнаўся потым, калі на мяне пачалі ціснуць, што мы фальсіфікавалі выбары. Я аддаў каманду, каб не 93% было, а не то там 80, я не памятаю колькі. Таму што за 80 гэта ўжо псіхалагічна не ўспрымаецца, але гэта было праўда». Анатоль Лябедзька так пракаментаваў адказ Геннральнага пракурора: «Мы не пыталі яго, якія лічбы напісала ў выніковым пратаколе спадарыня Ярмошына і яе падначаленыя. Мы прасілі правесці расследаванне факце канкрэтнай заявы, зробленай Лукашэнкам. Васілевіч гэтага не зрабіў. Таму з яго адказу я раблю дзве высновы. Першая — Генеральны пракурор не здаў іспыт на прафэсійную прыгоднасць. І другая — цяпер зразумела, чаго мы можам чакаць і на чарговых прэзідэнцкіх выбарах». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|