Даляр у чарговым піке
10.11.2009 13:12
—
Новости Общества
|
Пасля тыдню ўмеранага аптымізму даляр зноў губляе пазіцыі. Нацбанк, абвесціўшы заўтрашнія курсы валют, засведчыў антырэкорд даляра за апошнія дзевяць з паловай месяцаў. Заўтра амерыканская валюта будзе каштаваць 2710 рублёў, патаннеўшы на 4 рублі. Еўра таксама апусціўся. Цяпер яго вартасць складае 4059 рублёў. На сусветных таргах суадносіны еўра і даляра зноў перадолелі псіхалагічную адзнаку ў 1,5. У Беларусі ж гэты паказнік пакуль склаў 1,497, таму можна чакаць павелічэння разрыву між еўрапейскай і амерыканскай валютай заўтра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заўтра амерыканская валюта будзе каштаваць 2710 рублёў |
|