Ад пнеўманіі ў Гомельскай вобласці памерлі восем чалавек. 21.by

Ад пнеўманіі ў Гомельскай вобласці памерлі восем чалавек

10.11.2009 15:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пнеўманія дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей. Пра гэта паведамілі ў прэс‑службе Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, у Беларусі працягваецца ўздым захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя інфекцыі (Оры). З 2 па 9 лістапада ў 18 кантрольных гарадах краіне зарэгістравана 223.349 выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных захворванняў.

Сярод кантрольных гарадоў найбольш высокія ўзроўні захворвання на грып і ВРВІ рэгіструюцца ў гарадах Рэчыца, Гомель, Мазыр, Маладзечна, Магілёў, Віцебск, Барысаў, Мінск, Салігорск.

У вобласці з 2 па 9 лістапада дыягназ «грып» і «вострыя рэспіраторныя захворванні (ВРЗ)» пастаўлены 48 752 чалавекам, з іх удзельная вага дзяцей склала 49% (24 051), дарослых — 51% (24701). Удзельная вага шпіталізаваных склала 2,7% (1.299 чалавек). Сярод шпіталізаваных пераважаюць дзеці (60%).

На ўсіх адміністрацыйных тэрыторыях Гомельскай вобласці ўведзены комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. У сувязі з высокім узроўнем захворвання ў Гомельскай вобласці на 9 лістапада ў 169 школах і трох установах прафтэхадукацыі прыпынены навучальны працэс.

Аб выпадках грыпу A (H1N1) прэс‑служба не паведамляе, як і абласны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пнеўманія дыягнаставана ў 827 чалавек, у тым ліку ў 643 дарослых і ў 184 дзяцей.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика