Перад Новым годам нас чакае як рост цэнаў, так i знiжкi
12.11.2009
—
Новости Общества
|
Пасля адмены ў нашай краiне абмежаванняў гандлёвых надбавак на большасць тавараў усплёску цэнаў у Беларусi не назiраецца. Пра гэта паведамiў дырэктар дэпартамента цэнаснай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi Iгар Фамiн. Нагадаем, што пасля прыняцця пастановы Мiнiстэрства эканомiкi № 141, абмежаванне гандлёвых надбавак ажыццяўляецца толькi па 50 таварных пазiцыях, фармiраванне гандлёвых надбавак на астатнiя групы тавараў адбываецца з улiкам кан'юнктуры рынку. "Дэпартамент цэнаснай палiтыкi i падраздзяленнi Мiнгарвыканкама ажыццяўляюць манiторынг цэнаў: гэта работа праводзiлася як да прыняцця пастановы № 141, так i пасля. Рэзкага iх павелiчэння мы не назiраем. Ёсць рост па асобных таварных пазiцыях, у прыватнасцi, на 8-10 працэнтаў павялiчылася цана на памперсы. Рост цэнаў на жывёльнае масла звязаны з адменай знiжак на гэту таварную пазiцыю. У астатнiм сiтуацыя стабiльная, у найблiжэйшы час мы не прагназуем павелiчэння кошту большасцi тавараў", — расказаў Iгар Фамiн. Пры гэтым ён падкрэслiў, што магчымае павелiчэнне цэнаў перад навагоднiмi святамi, але гэта iх традыцыйнае, сезоннае павелiчэнне. У той жа час, ёсць шэраг таварных пазiцый, па якiх цэны пачалi знiжацца. "Многiя вытворцы разумеюць, што грашовыя даходы насельнiцтва i знiжкi — рэчы ўзаемазвязаныя. Калi вытворца бачыць, што тавар не iдзе, мэтазгодна знiжаць на яго цану. I такiя факты ёсць", — расказаў Iгар Фамiн. Ён заўважыў, што разам з павелiчэннем кошту некаторых тавараў перад Новым годам магчымае i знiжэнне цэнаў на iншыя. Калядныя i навагоднiя знiжкi ўвайшлi ў практыку яшчэ летась, паведамiў прадстаўнiк Мiнiстэрства эканомiкi. Пры парушэннi прынцыпаў цэнаўтварэння, калi яны будуць выяўленыя, парушальнiкi атрымаюць пакаранне ад адмiнiстрацыйнага штрафу i эканамiчных санкцый да пазбаўлення лiцэнзiй. За апошнi год, дарэчы, каля 75 суб'ектаў гаспадарання пазбаўленыя лiцэнзiй з-за парушэння парадку цэнаўтварэння, паведамiў Iгар Фамiн. 12—13 лiстапада ў Мiнску адбудзецца Беларускi iнвестыцыйна-эканамiчны форум, якi будзе праходзiць адначасова з пасяджэннем Кансультацыйнага савета па замежных iнвестыцыях пры Савеце Мiнiстраў. Плануецца, што на iм выступiць прэм'ер-мiнiстр краiны Сяргей Сiдорскi, а таксама прадстаўнiкi ЮНКТАД, мiжнароднай фiнансавай карпарацыi ў Беларусi, кампанii "Эрнст энд Янг", Дзелавога савета "Беларусь — ЕС", Мытнай камiсii Мытнага саюза Беларусi, Расii i Казахстана, Нямецкага эканамiчнага клуба ў Беларусi, ААТ "Сiменс" i iнш. 12 лiстапада з 14 да 16 гадзiн будзе ажыццяўляцца прамая iнтэрнэт-трансляцыя форуму на рускай i англiйскай мовах (ссылкi змешчаныя на сайтах Мiнэканомiкi, Мiнiстэрства замежных спраў, а таксама на сайтах беларускiх замежных устаноў). Як адзначыў Iгар Фамiн, форум дае магчымасць спадзявацца, што рэспублiка атрымае замежныя iнвестыцыi i ўлiваннi ў сваю эканомiку. Прадстаўнiк Мiнэканомiкi нагадаў, што кiраўнiцтвам краiны ажыццяўляецца шэраг мераў для лiбералiзацыi эканомiкi i паляпшэння iнвестыцыйнага клiмату. Гэта i Указ Прэзiдэнта № 70, якi адмяняе рэгiстрацыю цэнаў на новыя тавары, работы i паслугi, вышэйзгаданая пастанова Мiнэканомiкi № 141, скарачэнне на 14 пазiцый пералiку тавараў, па якiх ажыццяўляецца рэгуляванне цэнаў. Акрамя таго, кiраўнiцтвам на 2009 год не вызначаны гранiчныя iндэксы змянення цэнаў i адпаведна не патрабуецца iх рэгiстрацыя, праведзена лiбералiзацыя ў частцы адмены дзяржаўнага рэгулявання на 4 таварныя пазiцыi па сацыяльна значных паслугах. Алена КРАВЕЦ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля прыняцця пастановы № 141 вырас кошт толькi на памперсы асля адмены ў нашай краiне абмежаванняў гандлёвых надбавак на большасць тавараў усплёску цэнаў у Беларусi не назiраецца. Пра гэта паведамiў дырэктар дэпартамента цэнаснай палiтыкi Мiнiстэрства эканомiкi Iгар Фамiн. Нагадаем, што пасля прыняцця пастановы Мiнiстэрства эканомiкi № 141, абмежаванне гандлёвых надбавак ажыццяўляецца толькi па 50 таварных пазiцыях, фармiраванне гандлёвых надбавак на астатнiя групы тавараў адбываецца з улiкам кан'юнктуры рынку. |
|