Трэба змагацца з парушальнiкамi правiлаў паркоўкi аўтамабiляў у дварах. 21.by

Трэба змагацца з парушальнiкамi правiлаў паркоўкi аўтамабiляў у дварах

12.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Так лiчаць у Генеральнай пракуратуры Беларусi. I прапаноўваюць шляхi вырашэння гэтай праблемы.  

 

Сёння ў Мiнску на ўнутрыдваровых тэрыторыях жылых дамоў няма дзе яблыку ўпасцi — машыны стаяць шчыльненька, як кiлька ў банцы, адна каля адной. У Генеральнай пракуратуры перакананыя, што гэта адбываецца не столькi з-за перапоўненасцi ахоўных аўтастаянак, колькi з-за нулявой рэакцыi на такiя парушэннi з боку жыллёва-камунальнай гаспадаркi i органаў унутраных спраў.

— На часова ахоўных стаянках, размешчаных у густанаселеных раёнах горада, сапраўды, няма месца, — адзначылi ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры. — У той жа час аўтастаянкi, якiя знаходзяцца нават за два прыпынкi ад жылых дамоў, запоўнены толькi на 10—50 працэнтаў. Аўтаўладальнiкi ж як ставiлi, так i ставяць сваiх "жалезных коней" у забароненых месцах, бо ведаюць, што iм за гэта нiчога не будзе.

Пакуль жа пануе беспакаранасць, гiнуць i атрымлiваюць траўмы людзi. Бо больш за 30 працэнтаў ад агульнай колькасцi ДТЗ здзяйсняецца, дзе б вы думалi, на ўнутрыдваровых тэрыторыях. Няшчасце здараецца, як правiла, ранiцай i ўвечары, калi дзецi iдуць у школу i вяртаюцца дадому. У прыватнасцi, у Першамайскiм раёне Мiнска з 1888 ДТЗ на дваровых тэрыторыях здзейснена 672 , у Партызанскiм — 301 ДТЗ з 1178 зарэгiстраваных.

Адсутнасць кантролю прывяла да таго, што аўтамабiлi паркуюць на пешаходных тратуарах, зялёных зонах, што з'яўляецца адмiнiстрацыйным правапарушэннем. Паркоўка ў забароненых месцах ставiць пад пагрозу жыццё пешаходаў, якiя вымушаны фактычна лавiраваць памiж машынамi, якiя рухаюцца. Аднак ЖКГ нiяк не рэагуе на парушэннi, якiя проста не могуць не выклiкаць скаргi жыльцоў.

Больш за тое, паводле iнфармацыi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях, сёлета ў Мiнску зарэгiстравана 58 фактаў, калi аўтамабiлi, прыпаркаваныя на тратуарах i прылеглых да дамоў дарогах, перашкаджалi тушыць пажары.

За 9 месяцаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года вырасла i колькасць крадзяжоў маёмасцi грамадзян з аўтамабiляў з 6307 да 8832. Большая iх частка здзейснена з аўтамабiляў, прыпаркаваных менавiта на ўнутрыдваровых тэрыторыях жылых масiваў. Пры гэтым 70 працэнтаў крадзяжоў ад лiку зарэгiстраваных прыпадаюць на сталiцу.

У сувязi з гэтым Генеральная пракуратура i накiравала лiст са сваiмi прапановамi ў Мiнгарвыканкам i ў Мiнiстэрства ўнутраных спраў.

— У прыватнасцi, Генпракуратура прапанавала органам унутраных спраў распрацаваць iнфармацыйныя лiсткi, дзе быў бы названы максiмальны памер штрафу за паркоўку ў забароненым месцы i кошт прымусовай эвакуацыi транспартнага сродку, — распавядаюць у Генпракуратры. — Работнiкi ж ЖЭСаў маглi б гэтыя папярэджаннi размяшчаць на лабавым шкле аўтамабiляў, прыпаркаваных з парушэннем ПДР. А пры паўторным парушэннi — аператыўна перадаваць iнфармацыю аб марцы аўто i яго рэгiстрацыйным нумары ў ДАI для прыняцця адпаведных мераў.

Надзея ДРЫЛА

Побач з "Мiнск-Арэнай" з'явiлася алея спартыўнай славы

лея спартыўнай славы з'явiлася ў беларускай сталiцы. Яе будаўнiцтва днямi завершана побач з самым маштабным спартыўным збудаваннем сталiцы "Мiнск-Арэнай". Галоўным элементам алеi стала 25-метровая стэла "Трыумф". Побач знаходзiцца пяць фантанаў, якiя сiмвалiзуюць пяць алiмпiйскiх кольцаў. Па перыметры алеi ў выглядзе спартыўных медалёў размешчаныя медальёны з iмёнамi ўсiх алiмпiйскiх чэмпiёнаў нашай краiны.

Iдэя размясцiць алею спартыўнай славы побач з "Мiнск-Арэнай" належыць кiраўнiку дзяржавы i Прэзiдэнцкаму спартыўнаму клубу, паведамiў намеснiк мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва Анатоль Нiчкасаў, якi з'яўляецца кiраўнiком праекта. "Гэта правiльна, бо менавiта тут мы можам убачыць як сам спорт на пляцоўках Мiнск-Арэны, так i далучыцца да яго гiсторыi". Ён расказаў, што дамiнанта архiтэктурнага комплексу (ёй з'яўляецца стэла) выканана з бронзы. Вяршыня стэлы ўяўляе алiмпiйскi факел у выглядзе трох атлетаў. Сiмволiку гэтага растлумачыў Анатоль Нiчкасаў: "Мiнск-Арэна" складаецца з некалькiх буйных элементаў — хакейнай арэны, веладрома i канькабежнага стадыёна. Яны размешчаныя такiм чынам, што раскрываюць тры напрамкi ўспрыняцця — з цэнтра горада, з боку ўезду ў сталiцу i з боку пешаходных зонаў каля ўнiверсiтэта фiзвыхавання i спорту. На кожны з гэтых напрамкаў зарыентаваныя i скульптуры атлетаў".

Скульптурныя работы элементаў алеi выконваў вядомы мастак Сяргей Бандарэнка i яго калегi. Распрацоўкай праекта займаўся "Белдзяржпраект", стэла зроблена на заводзе Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва ў Маладзечне, а будаўнiчыя работы выконваў генеральны падрадчык "Мiнскпрамбуд", якi ўзводзiць "Мiнск-Арэну". Дарэчы, асноўныя будаўнiчыя работы на "Мiнск-Арэне" былi завершаныя 7 лiстапада. У канцы снежня будзе адчынена апошняя частка комплексу — хакейная пляцоўка.

Алена АЎЧЫННIКАВА..

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так лiчаць у Генеральнай пракуратуры Беларусi. I прапаноўваюць шляхi вырашэння гэтай праблемы. Сёння ў Мiнску на ўнутрыдваровых тэрыторыях жылых дамоў няма дзе яблыку ўпасцi — машыны стаяць шчыльненька, як кiлька ў банцы, адна каля адной. У Генеральнай пракуратуры перакананыя, што гэта адбываецца не столькi з-за перапоўненасцi ахоўных аўтастаянак, колькi з-за нулявой рэакцыi на такiя парушэннi з боку жыллёва-камунальнай гаспадаркi i органаў унутраных спраў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика