Інвестыцыi? Расчынiць вокны i дзверы!. 21.by

Інвестыцыi? Расчынiць вокны i дзверы!

12.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Крытыкаў беларускай банкаўскай сiстэмы, чаго граху таiць, доўга шукаць не давядзецца — вам любы мiнак скажа, што на грошы, выплачаныя па крэдыце за халадзiльнiк, можна купiць як мiнiмум яшчэ адзiн халадзiльнiк. Пры гэтым i стаўкi па дэпазiтах зусiм не такiя высокiя, як хацелася б... Здавалася б, i захады па лiбералiзацыi эканомiкi робяцца, i спрыяльная нарматыўная база ствараецца, аднак чамусьцi не так ужо i рвецца iнвестар укладваць свае грошы ў тутэйшы бiзнэс, ды i сам тутэйшы чалавек не спяшаецца аднесцi свае грошы ў банк. Што зрабiць для таго, каб патрэбны эфект быў дасягнуты i сiстэма працавала максiмальна дзейсна, высвятлялi дэпутаты падчас чарговага навучальнага семiнара. Народныя абраннiкi наведалi музей i Цэнтральнае сховiшча Нацбанка, ААТ "АСБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Прiорбанк". Вывучылi розныя аспекты функцыянавання банкаўскай сiстэмы — пытаннi грашова-крэдытнай палiтыкi, валютнага рэгулявання i валютнага кантролю, нагляду за банкаўскай дзейнасцю. I з першых вуснаў атрымалi адказы на вострыя, хвалюючыя пытаннi, якiя перад iмi ў сваю чаргу ставяць выбаршчыкi.

— Банкаўская сiстэма i грашова-крэдытная палiтыка аказваюць сур'ёзны ўплыў на дынамiку развiцця нацыянальнай эканомiкi i шмат у чым вызначаюць якасць i ўзровень жыцця грамадзян нашай краiны, — адзначыў, адкрываючы семiнар старшыня Палаты прадстаўнiкоў Уладзiмiр АНДРЭЙЧАНКА. — Сёння банкi краiны актыўна ўдзельнiчаюць у рэалiзацыi прыярытэтных кiрункаў развiцця нацыянальнай эканомiкi: здзяйсняюць крэдытаванне рэальнага сектара, аказваюць крэдытную падтрымку малому i сярэдняму бiзнэсу, насельнiцтву. Пашыраецца крэдытаванне банкамi жыллёвага будаўнiцтва, якое з'яўляецца лакаматывам эканамiчнага росту.

Спiкер нагадаў, што ў адпаведнасцi з Праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2006—2010 гады стратэгiчнымi кiрункамi развiцця банкаўскай сiстэмы з'яўляюцца павышэнне ўстойлiвасцi функцыянавання банкаўскага сектара, удасканаленне плацежнай сiстэмы, рост патэнцыялу банкаў, уключаючы пашырэнне пералiку банкаўскiх паслуг, павышэнне даверу да банкаў з боку ўкладчыкаў, нацыянальных i замежных iнвестараў, а таксама iнтэграцыя банкаў Беларусi ў сусветную банкаўскую сiстэму.

Сёння банкаўская сiстэма Беларусi працуе ў няпростых умовах сусветнага фiнансава-эканамiчнага крызiсу, — канстатаваў спiкер. Пастаўлены задачы забяспечыць правядзенне гнуткай грашова-крэдытнай i валютнай палiтыкi, стабiльнасць i прадказальнасць дынамiкi абменнага курсу беларускага рубля, умацаванне банкаўскай сiстэмы ў цэлым. Кiраўнiк нiжняй палаты парламента адзначыў сацыяльна значны эфект прыняцця шэрагу нарматыўных прававых актаў у банкаўскай сферы. Так, Закон "Аб гарантаваным пакрыццi банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асобаў", папраўкi ў якi замацавалi гарантыю дзяржавы па пакрыццi грамадзянам банкаўскiх укладаў у поўным аб'ёме, дазволiў спынiць тэндэнцыю адтоку зберажэнняў у нацыянальнай валюце i iх "пералiву" ў дэпазiты ў замежнай валюце, якая намецiлася.

Сярод мэтаў удасканалення банкаўскага заканадаўства палiтык назваў умацаванне абароны iнтарэсаў укладчыкаў, стварэнне ўмоў для прыцягнення зберажэнняў, а таксама замежных iнвестыцый, развiццё iнстытутаў, скiраваных на ўкараненне новых фiнансавых iнструментаў, неабходнасць удасканальваць сiстэму рэгулявання i нагляду за дзейнасцю банкаў, развiваць рынак iпатэчных каштоўных папер i фондавы рынак. I, паводле слоў спiкера, налета Палата прадстаўнiкоў працягне работу па ўдасканаленнi заканадаўства ў гэтым кiрунку. У прыватнасцi, запланаванае ўнясенне паправак у Банкаўскi кодэкс, а таксама ў законы "Аб эмiсiйных каштоўных паперах i прафесiйных удзельнiках рынку каштоўных папер" i "Аб дэпазiтарнай дзейнасцi i цэнтральным дэпазiтарыi каштоўных папер у Рэспублiцы Беларусь".

— На мой погляд, надалей заслугоўвае разгляду i абмеркавання пытанне аб увядзеннi новых iнстытутаў, якiя здольныя прыцягнуць у эканомiку краiны доўгатэрмiновыя фiнансавыя рэсурсы i палепшыць лiквiднасць банкаўскай сiстэмы. Цяпер важнай задачай варта лiчыць укараненне iнстытута калектарскiх агенцтваў i яго прававое рэгуляванне, што, як паказвае практыка суседнiх краiн, дазволiць знiзiць праблемную запазычанасць банкаў. Актуальным кiрункам удасканалення банкаўскага заканадаўства з'яўляецца незалежнасць банкаўскага нагляду. Мяркую, над гэтымi i iншымi пытаннямi мы плённа папрацуем налета ў рамках удасканалення Банкаўскага кодэкса з улiкам мiжнароднай практыкi i рэкамендацый Сусветнага банка i Мiжнароднага валютнага фонду.

Асобныя ж моманты будуць дасканала прааналiзаваныя ў самы блiзкi час — на парламенцкiх слуханнях па тэме "Стан i перспектывы развiцця заканадаўства ў сферы жыллёвага крэдытавання насельнiцтва", якiя адбудуцца 25 лiстапада.

Старшыня праўлення Нацбанка Беларусi Пётр ПРАКАПОВIЧ:

— Мы павiнны адкрыць краiну для iнвестыцый — не толькi для замежных, але i для ўнутраных. Мы павiнны расчынiць вокны i дзверы для прыцягнення iнвестыцый. Каб увайсцi ў колькасць найбольш развiтых краiн свету, мы павiнны iсны ВУП на душу насельнiцтва павялiчыць мiнiмум у тры разы.

Каб зрабiць гэта сваiмi сiламi, спатрэбяцца многiя дзесяцiгоддзi, — канстатаваў П. Пракаповiч, i дзеля паскарэння працэсу якраз i неабходна прыцягваць iнвестараў. Варта вырашыць пытаннi павышэння канкурэнтаздольнасцi тавараў i паслуг на мiжнародных рынках, а гэта значыць — правесцi мадэрнiзацыю дзейных прадпрыемстваў, стварыць новыя кiрункi ў эканомiцы. На думку старшынi праўлення Нацбанка, гэта павiнны быць кiрункi, якiя не патрабуюць велiзарных рэсурсаў, а засноўваюцца пераважна на чалавечым патэнцыяле — бiя-, нанатэхналогii i г.д. Варта развiваць i тыя галiны, дзе маецца ўласная сыравiна. I ўсе гэтыя захады, разлiчаныя на максiмальнае забеспячэнне экспартнага патэнцыялу краiны, трэба зрабiць лiтаральна за 3—4 гады. "Каб максiмум да 2014 года выйсцi на ўстойлiвае станоўчае сальда знешняга гандлю таварамi i паслугамi". I галоўны момант тут — менавiта прыцягненне iнвестыцый. Пётр Пракаповiч зрабiў акцэнт на тым, што "нам як паветра патрэбныя велiзарныя замежныя iнвестыцыi, нам патрэбны бум замежных iнвестыцый у Рэспублiцы Беларусь".

Ён нагадаў пра высокую планку — трапiць у трыццатку найлепшых краiн па ўмовах вядзення бiзнэсу, i дасягнуць яе варта ўжо налета. Вялiкая роля тут адводзiцца i парламентарыям: "Стаiць задача прыняць да канца года ўсе неабходныя нарматыўныя акты, змяненнi ў заканадаўства". Дарэчы, сёння дэпутаты будуць разглядаць у Авальнай зале праект закона аб падтрымцы малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва.

Старшыня праўлення Нацбанка мяркуе таксама, што "ў нас ёсць магчымасцi на працягу наступных 10 гадоў выйсцi на сярэднееўрапейскi ўзровень жыцця, а па заробках гэта каля дзвюх тысяч долараў". За кошт штогадовага высокага эканамiчнага росту — 10—12 працэнтаў, росту прадукцыйнасцi працы, дасягнення станоўчага сальда гандлю таварамi i паслугамi.

Зоя ВАРАНЦОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крытыкаў беларускай банкаўскай сiстэмы, чаго граху таiць, доўга шукаць не давядзецца — вам любы мiнак скажа, што на грошы, выплачаныя па крэдыце за халадзiльнiк, можна купiць як мiнiмум яшчэ адзiн халадзiльнiк. Пры гэтым i стаўкi па дэпазiтах зусiм не такiя высокiя, як хацелася б... Здавалася б, i захады па лiбералiзацыi эканомiкi робяцца, i спрыяльная нарматыўная база ствараецца, аднак чамусьцi не так ужо i рвецца iнвестар укладваць свае грошы ў тутэйшы бiзнэс, ды i сам тутэйшы чалавек не спяшаецца аднесцi свае грошы ў банк. Што зрабiць для таго, каб патрэбны эфект быў дасягнуты i сiстэма працавала максiмальна дзейсна, высвятлялi дэпутаты падчас чарговага навучальнага семiнара. Народныя абраннiкi наведалi музей i Цэнтральнае сховiшча Нацбанка, ААТ "АСБ Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", ААТ "Прiорбанк". Вывучылi розныя аспекты функцыянавання банкаўскай сiстэмы — пытаннi грашова-крэдытнай палiтыкi, валютнага рэгулявання i валютнага кантролю, нагляду за банкаўскай дзейнасцю. I з першых вуснаў атрымалi адказы на вострыя, хвалюючыя пытаннi, якiя перад iмi ў сваю чаргу ставяць выбаршчыкi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика