Пiяр з падтэкстам. 21.by

Пiяр з падтэкстам

12.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абяцаючы бясплатную рэкламу ў еўрапейскiм бiзнэс-каталогу, "дабрадзеi" "стрыгуць" пасля грошы з даверлiвых клiентаў

Ажно з лiпеня 2007-га i да сакавiка сёлетняга года ў краiне дзейнiчала арганiзаваная група махляроў, якiя "штампавалi" для грамадзян падробныя дакументы на атрыманне ў банках спажывецкiх крэдытаў. Як выявiлася, прайдзiсветы выраблялi несапраўдныя даведкi аб даходах ад iмя ПГВУП "Жуiр", ГПУП "Алекском" i ЗВПУП "Ламантас", пры тым што апошнiя не толькi не ажыццяўлялi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, але да таго ж i не знаходзiлiся па юрыдычным адрасе.

Згодна з iнфармацыяй Камiтэта дзяржбяспекi, якую Нацыянальны банк разаслаў камерцыйным банкаўскiм установам, паведамляецца аб вынiках расследавання супрацоўнiкамi КДБ крымiнальнай справы, якая была заведзена ў дачыненнi да вышэйзгаданых дзялкоў. У прыватнасцi, падчас расследавання было вызначана, што з дапамогай падробных даведак аб даходах, якiя беларусы набывалi ў арыгiнальных "бiзнэсменаў", у банках было атрымана каля 122 крэдытаў на агульную суму больш як 1,9 мiльярда рублёў. Прычым частка гэтых крэдытаў да гэтага часу не пагашаецца.

Як вынiкае са звестак следства, хiтруны, пра якiх iдзе гаворка, скарысталiся пэўнымi недахопамi ў сiстэме праверкi дакументаў для атрымання крэдытаў фiзiчнымi асобамi, што замацаваныя ў лакальных нарматыўна-прававых актах асобных банкаў. Напрыклад, каб пацвердзiць факт выдачы даведкi аб узроўнi даходу крэдытаатрымальнiка, супрацоўнiкi банка абавязаныя былi патэлефанаваць па месцы працы апошняга па нумары тэлефона, што пазначана ў даведцы. А насамрэч на званкi па тэлефонах згаданых юрыдычных асобаў нiхто не адказваў, а пры дазвонах да нiбыта кiраўнiкоў гэтых арганiзацый па мабiльнiках супрацоўнiкi банкаў размаўлялi з удзельнiкамi арганiзаванай групы, якiя i выраблялi ўсе падробкi. Дзiўна, што пры праверцы плацежаздольнасцi людзей, якiя атрымлiвалi крэдыт, у большасцi выпадкаў банкi абмяжоўвалiся толькi званком непасрэдна крэдытаатрымальнiку, зацiкаўленым у станоўчым вырашэннi пытання з крэдытам. Разам з тым, паведамляе КДБ, значная частка крэдытаатрымальнiкаў, якiя пазычылi сродкi ў банкаў па падробных даведках аб даходах, не маюць пастаяннага месца працы, цi ажыццяўляюць iндывiдуальную прадпрымальнiцкую дзейнасць без афiцыйнай рэгiстрацыi i пазбягаюць падаткаабкладання.

I калi па вышэйзгаданай справе расследаванне ўжо скончана i зроблены пэўныя высновы, то актывiзацыя ва Усходняй Еўропе i краiнах Балтыi дзейнасцi шэрагу кампанiй, у якой праглядаюцца прыкметы махлярства, можа ў будучынi прынесцi непрыемнасцi айчынным арганiзацыям. Прынамсi, той жа Нацыянальны банк, абапiраючыся на звесткi Камiтэта дзяржбяспекi, папярэджвае беларускiя прадпрыемствы ад супрацоўнiцтва з некаторымi замежнымi кампанiямi, якiя прадстаўляюцца складальнiкамi еўрапейскiх бiзнэс-каталогаў.

Сутнасць жа махлярства, ахвярамi якога, дарэчы, за апошнiя гады ў тых жа краiнах Балтыi сталi каля 5 тысяч арганiзацый, у лiсце Нацбанка разглядаецца на прыкладзе дзеянняў кампанii European Citi Guide (E.C.G). Так, напачатку гэтая кампанiя накiроўвае арганiзацыям прапанову запоўнiць анкету i пераслаць яе ў E.C.G з мэтай наступнай публiкацыi iнфармацыi ў буйным еўрапейскiм бiзнэс-каталогу (на папяровым носьбiце, кампакт-дыску i iнтэрнэт-сайце). Своеасаблiвай "прынадай" для патэнцыйных клiентаў з'яўляецца тое, што прапанова складзеная так, нiбыта атрымальнiк не нясе фiнансавых расходаў на рэкламу. Больш за тое, каб надаць дакументу большую пераканаўчасць, да яго дадаецца канверт са зваротным адрасам, на якi нанесены штамп, падобны на сiмволiку Еўрасаюза. А праз пэўны час пасля адпраўкi анкеты кампанiя раптоўна атрымлiвае рахунак на 900—1000 еўра. Падставай жа для аплаты з'яўляецца наяўнасць подпiсу на анкеце кiраўнiка арганiзацыi i пячаткi, што разглядаецца як фармальная згода з умовамi кантракта, у якiм дробным шрыфтам у няпэўнай форме абгаворана неабходнасць нясення фiнансавых расходаў. У тым жа выпадку, калi кампанiя адмаўляецца плацiць, ёй накiроўваюцца пiсьмы, а таксама тэлефануюць з пагрозамi iнiцыяваць судовы разбор, уключыць у "чорны" спiс даўжнiкоў i нязручных партнёраў, супрацоўнiцтва з якiмi непажаданае. Мiж iншым, за апошнiя шэсць гадоў E.C.G. разаслала больш за 32 мiльёны такiх пiсьмаў.

Паводле звестак КДБ, акрамя E.C.G падобнымi хiтрыкамi карыстаюцца некаторыя iншыя кампанii, сярод якiх згадваюцца Novachannel AG, Construct Data (The Fair Guide), TVV Telefax Directory, International Business and Trade Databases, Intercable Verlag AG, IT T International Fax Directory, UTP Digital Directories, International Mеdical Information, Deutscher Adressdienst GmbH, EU Company Directory, Easу Pages Ltd Global Alliance S.L.

У галоўным банку краiны не выключаюць таго, што з пашырэннем мiжнароднага супрацоўнiцтва нашай краiны такога роду арганiзацыi могуць актывiзавацца i на тэрыторыi рэспублiкi. Прынамсi, у КДБ ёсць iнфармацыя, што некаторыя беларускiя кампанii ўжо атрымалi анкеты E.C.G. Зразумела, што падобныя выпадкi не з'яўляюцца тымi прапановамi, ад якiх няма магчымасцi адмовiцца. Тым больш што сумны досвед iншых — добрая навука, каб не патрапiць на "вуду" махляроў.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абяцаючы бясплатную рэкламу ў еўрапейскiм бiзнэс-каталогу, "дабрадзеi" "стрыгуць" пасля грошы з даверлiвых клiентаў жно з лiпеня 2007-га i да сакавiка сёлетняга года ў краiне дзейнiчала арганiзаваная група махляроў, якiя "штампавалi" для грамадзян падробныя дакументы на атрыманне ў банках спажывецкiх крэдытаў. Як выявiлася, прайдзiсветы выраблялi несапраўдныя даведкi аб даходах ад iмя ПГВУП "Жуiр", ГПУП "Алекском" i ЗВПУП "Ламантас", пры тым што апошнiя не толькi не ажыццяўлялi фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi, але да таго ж i не знаходзiлiся па юрыдычным адрасе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика