...
12.11.2009
—
Новости Общества
|
Залаты запас Нацбанка Беларусi на 1 лiстапада г.г. складае 27 тон, паведамiў учора на семiнары ў Мiнску дырэктар Цэнтральнага сховiшча НБ Валерый Фiлiпаў. У аўторак у Мiнску памерла рэжысёр з Санкт-Пецярбурга Марыя Салаўцова, паведамляюць iнфармагенцтвы. Разам з калегамi яна знаходзiлася ў беларускай сталiцы на здымках. Прычыны смерцi вызначаюцца. Мiнскi хлебазавод № 4 першым у СНД атрымаў сертыфiкат на права вытворчасцi кашэрных вафляў. Выпушчана першая партыя гэтага ласунку пад назвай "Сем сорак". Называцца кашэрнымi атрымалi права таксама некалькi гатункаў хлеба, якi выпускае гэты хлебазавод, — "Чэрвенскi", "Камароўскi", "Сiлiчы", "Гальшанскi" i "Пятроўскi". Па словах спецыялiстаў прадпрыемства, традыцыйная рэцэптура кашэрнага хлеба захавалася ў мiнскiх хлебапёкаў яшчэ з дарэвалюцыйных часоў, бо ў пачатку ХХ стагоддзя большасць хлебапякарняў у Мiнску належала яўрэям. На працягу лiстапада кашэрныя вафлi паступяць у продаж. ПОЎНЫ АБЗАЦ"У адным з кiеўскiх рэстаранаў на Андрэеўскiм спуску ў меню з'явiўся кактэйль "Тамiфлю". Як напiсала ў сераду "Газета па-кiеўску", аб навiнцы можна даведацца з вывескi перад уваходам ва ўстанову. Бармэн рэстарана падзялiўся з журналiстамi рэцэптам новага кактэйлю з незвычайнай назвай: "Напой чатырохслойны: лiмонны фрэш, на дне некалькi кропель грэнадзiну, настойка "ягермайстэр" i светлая тэкiла". Кошт алкагольнага напiтку ў параўнаннi з прэпаратам-цёзкай невысокая — 35 грыўняў. Як вядома, прэпарат "Тамiфлю — лекавы сродак для лячэння грыпу, у т.л. А/Н1N1. У Вiннiцкай вобласцi (Украiна) махляры разлiчваюцца буйнымi сувенiрнымi купюрамi з выявамi вядомых палiтыкаў. Два малойчыкi з Нямiраўскага раёна прыехалi ў сяло, дзе ў пажылой жанчыны вырашылi купiць 11 кг гарбузiкаў i 36 кг арэхаў. Доўга таргавалiся, пакуль сышлiся на 503 грыўнях. Калi арэхi i семкi былi схаваныя ў багажнiку, а грошы перайшлi ў бабулiны рукi, хлопцы селi ў "Жыгулi" i паехалi. І толькi тут жанчына разгледзела, што сапраўднымi былi толькi тры грыўнi, а пяцьсотка — якасна выраблены сувенiр з партрэтам Вiктара Януковiча. Бабуля дакладна апiсала махляроў, i мiлiцыi ўдалося па гарачых слядах затрымаць iх. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"У адным з кiеўскiх рэстаранаў на Андрэеўскiм спуску ў меню з'явiўся кактэйль "Тамiфлю". Як напiсала ў сераду "Газета па-кiеўску", аб навiнцы можна даведацца з вывескi перад уваходам ва ўстанову. Бармэн рэстарана падзялiўся з журналiстамi рэцэптам новага кактэйлю з незвычайнай назвай: "Напой чатырохслойны: лiмонны фрэш, на дне некалькi кропель грэнадзiну, настойка "ягермайстэр" i светлая тэкiла". Кошт алкагольнага напiтку ў параўнаннi з прэпаратам-цёзкай невысокая — 35 грыўняў. Як вядома, прэпарат "Тамiфлю — лекавы сродак для лячэння грыпу, у т.л. А/Н1N1. |
|