Помнiк татарам-партызанам
12.11.2009
—
Новости Общества
|
У хуткiм часе пад Вiцебскам, у пасёлку Копцi, ва ўрачыстых абставiнах адкрыецца помнiк ураджэнцам Татарстана, якiя ў гады Вялiкай Айчыннай разам з беларускiмi партызанамi змагалiся супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Як паведамiлi "Звяздзе" ва ўпраўленнi iдэалагiчнай работы Вiцебскага аблвыканкама, такiм чынам па Вiцебшчыне будзе ўвекавечана памяць тых воiнаў татарскай нацыянальнасцi, якiя пачынаючы з лютага 1943 года разам з беларускiмi партызанамi змагалiся супраць нямецкiх захопнiкаў. Фашысты накiравалi татар змагацца супраць партызан i падпольшчыкаў. Але воiны з 825-га батальёна спецыяльна сфармiраванага Волга-Татарскага легiёна добраахвотна перайшлi на бок нашых. Змагалiся разам беларусы, татары i прадстаўнiкi iншых нацыянальнасцяў у знакамiтым атрадзе Бiрулiна. Помнiк, якi заказаны i аплачаны прадстаўнiкамi Татарстана, ставяць у Капцях, тут ёсць ужо дзясяткi помнiкаў памяцi герояў. Як адзначылi ў аблвыканкаме, афiцыйная дэлегацыя з Татарстана з 45 чалавек прыбыла да нас. Падчас вiзiту плануецца падпiсаць i пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж ветэранскiмi арганiзацыямі Вiцебшчыны i Татарстана. Аляксандр ПУКШАНСКI. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У хуткiм часе пад Вiцебскам, у пасёлку Копцi, ва ўрачыстых абставiнах адкрыецца помнiк ураджэнцам Татарстана, якiя ў гады Вялiкай Айчыннай разам з беларускiмi партызанамi змагалiся супраць нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. |
|