Вось табе серабро.... 21.by

Вось табе серабро...

12.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даволi часта грошы, а дакладней, манеты выступалi як адзiн з рытуальных прадметаў у сямейнай i каляндарнай абраднасцi ўсходнiх славян. Так, падчас пахавання кiдалi ў магiлу, а часам клалi ў труну некалькi манет, тым самым быццам бы "выкуплялi" пераправу на той свет.

  Калi падчас пахавання нябожчык расплюшчваў вочы, яму на павекi клалi манеты. Лiчылася, што расплюшчаныя вочы нябожчыка "выглядваюць" чарговую ахвяру.

  Грашыма (некалькiмi манетамi) "адкуплялiся" ад тых, каго сустракалi на шляху да могiлкаў.

  Грошы прысутнiчалi на вяселлi: падчас сватаўства, змовы, выкупу нявесты, пры шлюбе, падчас дзялення каравая. Ва ўсiх сiтуацыях грошы сiмвалiзавалi багатае жыццё маладой сямейнай пары.

  Падчас вянчання ў храме нявеста падкладвала пад правую пяту пятак i загадвала, каб жыццё прайшло ў багаццi i шчасцi.

  Манеты з-за ўласцiвасцi металу, з якога яны былi вырабленыя, сiмвалiзавалi шэраг уласцiвасцяў i якасцяў, напрыклад, здароўе, пладавiтасць i г.д. Так, на вяселлi дарылi медныя манеты i прымаўлялi: "Дарунку медзi, каб дзецi былi, як мядзведзi". Або так: "Вось табе серабро, каб мець дабро. Вось табе медзь, каб дзяцей мець".

  Каб быць з "чыстым" тварам, г.зн. прыгожым, здаровым, на Вялiкдзень мылiся "праз срэбра", г.зн. у ваду клалi сярэбраную манету.

  Пры першым наведваннi парадзiхi i немаўляцi жанчыны, якiя iшлi ў адведкi, павiнны былi прынесцi ў хату палатна на "пялёнкi" i некалькi манет.

  Пры першым рытуальным купаннi дзiцяцi ў начоўкi клалi медную або сярэбраную манету: клапацiлiся пра будучыню, дабрабыт i здароўе малога.

  Падчас хрэсьбiнаў бацькi адорвалi бабку-павiтуху грашыма, а кумы выкуплялi "бабiну" кашу — плацiлi грошы.

  На Каляды калядоўшчыкам, на Вялiкдзень валачобнiкам абавязкова давалi некалькi манет за выкананне песень-вiншаванняў.

  Манеты выкарыстоўвалi падчас Каляднай варажбы: запякалi ў хлебе, клалi ў чыгун з кашай, пад падушку, у крынiчную ваду. Ва ўсiх сiтуацыях той, хто станавiўся ўладальнiкам гэтай незвычайнай манеты, лiчыўся ўдачлiвым на працягу года: яго мары абавязкова спраўдзяцца.

  На Купалле пастух плёў вянкi, а ўвечары кожная гаспадыня, у якой была карова, павiнна была "купiць" у пастуха вянок за некалькi манет.

  Пры будаўнiцтве хаты ў падмурак абавязкова закладвалi адну-дзве манеты i прымаўлялi: "Кацiся ў кут, серабро, у хату на дабро".

  Падчас уваходзiнаў цi ўлазiнаў разам са збожжам на падлогу кiдалi i некалькi манет, пры гэтым гаварылi так: "Выкупляю хату не жыхарамi, а грашамi".

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даволi часта грошы, а дакладней, манеты выступалi як адзiн з рытуальных прадметаў у сямейнай i каляндарнай абраднасцi ўсходнiх славян. Так, падчас пахавання кiдалi ў магiлу, а часам клалi ў труну некалькi манет, тым самым быццам бы "выкуплялi" пераправу на той свет
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика