А пiва павiнна быць Сапраўдным?
12.11.2009
—
Новости Общества
|
Лiнейка брэнда "Крынiца" папоўнiлася новым гатункам пiва. "Крынiца Сапраўднае" было зварана з улiкам меркаванняў i перавагаў самiх спажыўцоў. Яшчэ ў чэрвенi па iнiцыятыве групы прадстаўнiкаў грамадскасцi, аб'яднаных iдэяй стварэння нацыянальнага беларускага гатунку пiва высокай якасцi з натуральных кампанентаў, узнiк "Усебеларускi рух "За нармальнае пiва!" Інiцыятыва была падтрыманая найбуйнейшай айчыннай пiваварнай кампанiяй, якая выказала гатоўнасць зварыць той новы гатунак пеннага напою, за якi прагаласуе спажывец. Дэгустацыi праходзiлi ў буйных гарадах краiны, у мерапрыемствах удзельнiчалi "пiвазнаўцы" — адабраныя з лiку аматараў пiва сапраўдныя знаўцы густу. Менавiта яны i выбралi той гатунак, якi павiнен стаць народным. Сама назва была вызначана па вынiках iнтэрнэт-галасавання. Сяргей СТАРЫНАЎ На канале "ЛАД" зробяць пародыю... на самiх сябеТэлепраект "Смешная часiнка" з'явiцца на экране ўжо напрыканцы лiстапада. "Гэта будзе пародыя на "Беларускую часiнку" — тыя ж навiны, рэпартажы, апытаннi i тэлефонныя званкi ў прамым эфiры, але ў гумарыстычным рэчышчы", — расказаў дырэктар дырэкцыi тэлеканала "ЛАД" Сяргей Кухто. Для ўдзелу ў гэтым своеасаблiвым серыяле цяпер падбiраюць прафесiйных акцёраў, знешне падобных да вядучых "Беларускай часiнкi". Напрыклад, двайнiк Канстанцiна Юманава, якi вiртуозна капiруе жэсты i мiмiку вядучага, ужо знойдзены, iншых герояў пародыi яшчэ шукаюць. У напiсаннi сцэнарыя праграмы задзейнiчаны вопытныя гульцы ў КВЗ, якiя ўжо "засвяцiлiся" ў рабоце над папулярнымi расiйскiмi тэлепраектамi, а ў здымках — высокапрафесiйныя грымёры з кiнастудыi, задача якiх зрабiць "копiю" i "арыгiнал" практычна неадрознымi. Вядучыя, якiх дзеля падбору двайнiкоў абмералi i сфатаграфавалi з усiх ракурсаў, жартуюць, што так старанна двайнiкоў робяць толькi для партыйных чыноў. Вiкторыя ЦЕЛЯШУК. . Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiнейка брэнда "Крынiца" папоўнiлася новым гатункам пiва. "Крынiца Сапраўднае" было зварана з улiкам меркаванняў i перавагаў самiх спажыўцоў. Яшчэ ў чэрвенi па iнiцыятыве групы прадстаўнiкаў грамадскасцi, аб'яднаных iдэяй стварэння нацыянальнага беларускага гатунку пiва высокай якасцi з натуральных кампанентаў, узнiк "Усебеларускi рух "За нармальнае пiва!" Інiцыятыва была падтрыманая найбуйнейшай айчыннай пiваварнай кампанiяй, якая выказала гатоўнасць зварыць той новы гатунак пеннага напою, за якi прагаласуе спажывец. |
|