Напісанае застанецца. Кнігі XII стагоддзя перавыдаюць у XXI. 21.by

Напісанае застанецца. Кнігі XII стагоддзя перавыдаюць у XXI

12.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

12.11.2009

Выдавецтва Беларускага Экзархата па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта плануе факсімільнае перавыданне некаторых старажытных пісьмовых помнікаў: Полацкага евангелля XII стагоддзя, Лаўрышаўскага евангелля і іншых рэдкіх манускрыптаў.Уладзімір Грозаў, выканаўчы дырэктар выдавецтва Беларускага Экзархата, тлумачыць, што гэты праект з’яўляецца працягам супрацоўніцтва з дзяржаўнымі структурамі па вяртанні гістарычных, духоўных і культурных каштоўнасцей: “Усе названыя помнікі кніжнай культуры знаходзяцца цяпер за межамі нашай краіны. І адзіны спосаб іх “вярнуць” — перавыдаць нанава. І тады навуковая грамадскасць, якая цікавіцца гэтымі кнігамі, шматлікія энтузіясты і людзі, якім дарагая родная гісторыя, упершыню за многія гады, стагоддзі атрымаюць шырокі доступ да скарбаў айчыннай духоўнасці”.Факсімільныя выданні будуць выкананы таксама і ў электроннай версіі. Перадрук Полацкага евангелля плануецца ажыццявіць к 2012 году, калі будзе адзначацца 1150-годдзе з дня заснавання Полацка.Тым часам выдавецтва Беларускага Экзархата ўжо ажыццявіла факсімільнае перавыданне Слуцкага евангелля — рукапіснага помніка XVI стагоддзя, які калісьці захоўваўся разам з Крыжам Еўфрасінні Полацкай. Копія манускрыпта ўжо была ўручана Патрыярху Кірылу ў час яго нядаўняга візіту ў Мінск. Выданне евангелля было падтрымана Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам. А ў 2008 годзе быў выдадзены СD-ROM з электроннай копіяй кнігі, якую “алічбоўвалі” з 2005 года супрацоўнікі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук у рамках праекта Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выдавецтва Беларускага Экзархата па благаслаўленні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта плануе факсімільнае перавыданне некаторых старажытных пісьмовых помнікаў: Полацкага евангелля XII стагоддзя, Лаўрышаўскага евангелля і іншых рэдкіх манускрыптаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика