Последние новости в обществе  Беларуси и мира. 21.by

12.11.2009 11:27 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Маскве гэты супрацьвірусны прэпарат каштуе каля $60, у Варшаве — ад $40 да $60.

Эфектыўны супрацьвірусны прэпарат «Таміфлю» з’явіўся ў продажы ў мінскіх аптэках, але прадаецца толькі па рэцэптах, якія ўвялі з‑за абмежаванай колькасці «Таміфлю», а таксама для таго, каб лекі трапілі тым, каму яны сапраўды патрэбныя. Пра гэта паведамілі ў мінскім офісе «Белфармацыі», якой належыць сетка аптэк.

У Беларусь са Швейцарыі паступіла больш за 40 тысяч упаковак прэпарату «Таміфлю».

Раней ён прадаваўся па 120 тысяч рублёў, а на курс лячэння патрэбныя тры ўпакоўкі. Цяпер «Таміфлю» каштуе ад 112 да 114 тысяч рублёў (каля 40 даляраў). Для параўнання, у Варшаве ў аптэках кошты вагаюцца ад 110 да 160 злотых (ад 40 да 60 даляраў), у Маскве — 1700‑1900 расійскіх рублёў (каля 60 даляраў).

«Таміфлю» ўжо прадаецца па рэцэптах у аптэках «Белфармацыі» № 57 (пр. Ракасоўскага, 114) і № 39 (вул. К. Лібкнехта, 118).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве гэты супрацьвірусны прэпарат каштуе каля $60, у Варшаве — ад $40 да $60.Эфектыўны супрацьвірусны прэпарат «Таміфлю» з’явіўся ў продажы ў мінскіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика