Унушальны талісман
16.11.2009
—
Новости Общества
|
Да прыродных экспанатаў у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці дадаўся 20-тонны валун.
Велічэзны камень адкапалі ў полі працаўнікі сельскагаспадарчага кааператыва, прычым для гэтага ім прыйшлося выкарыстаць два магутныя трактары. Валун сам па сабе ўнікальны формай, абрысамі і ўкрапленнямі розных колераў. Адзін яго бок нагадвае контуры карты Беларусі, іншая частка падобная да галавы зубра. Такую незвычайную знаходку паставілі побач з вёскай Равяцічы. Цуд прыроды трохі падправіў вядомы на Брэстчыне мастак Сяргей Казак. На карце, якая выразна праглядваецца на камені, пазначылі сталіцу Беларусі, усе абласныя цэнтры, а таксама горад Бярозу. На адным баку нанесены надпіс “Вінец” — назва сельгаскааператыва, дзе знайшлі валун. Верх каменя ўпрыгожыў бусел, які ляціць і трымае ў дзюбе калыску з немаўлём. Дарэчы, ляціць бусел у бок новай забудовы вёскі Равяцічы. За апошнія гады тут узведзена больш за сто індывідуальных дамоў. Мясцовае кіраўніцтва спадзяецца, што птушка-сімвал будзе добрым знакам і абавязкова прынясе дзетак маладым сем’ям. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да прыродных экспанатаў у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці дадаўся 20-тонны валун |
|