Спяшайцеся на мiнскi канцэрт сусветнавядомага пiянiста!
14.11.2009
—
Новости Общества
|
Адам Маковiч, выступленнем якога ганарацца лепшыя сцэны свету, дае адзiны канцэрт у беларускай фiлармонii Адам Маковiч — сапраўдная легенда сусветнага джазу. Яго лiчаць за свайго адразу два народы — Польшчы, дзе ён нарадзiўся ў 1940 годзе, i Амерыкi, куды ён з'ехаў у 1978 годзе паводле рэкамендацыi славутага Бэнi Гудмана. Майстар iмправiзацыi, выдатны пiянiст, Маковiч запiсаў больш за 50 дыскаў. Выступаў у найлепшых канцэртных залах свету — як самастойна, так i ў тандэмах са славутымi сучаснымi музыкамi. — Адам Маковiч — гэта адзiн з нешматлiкiх польскiх джазмэнаў, якi здабыў ашаламляльны поспех на амерыканскай музычнай сцэне, — распавяла "Звяздзе" дарадца амбасады Польшчы ў Мiнску панi Эльжбета ШЧЭПАНЬСКА. — Яго запрашалi i запрашаюць да супрацоўнiцтва такiя вядомыя музыкi, як Бэнi Гудман, Хэрбi Хэнкок, Эрл Хайнс... Ён выступае з сольным выкананнем, а таксама з аркестрамi, у тым лiку — Нацыянальным сiмфанiчным аркестрам Вашынгтона, Лонданскiм каралеўскiм аркестрам, Маскоўскiм сiмфанiчным аркестрам... Адам Маковiч неаднойчы меў выступленнi ў славутым Карнэгi-холе — а гэта шмат пра што сведчыць... Адам Маковiч кажа, што сёння ўжо не можа жыць без музыкi, што музыка стала ягонай заўсёднай спадарожнiцай у жыццi. Пачуць i пабачыць гэтага вiртуознага пiянiста беларуская публiка зможа ў аўторак, 17 лiстапада, а 19-й гадзiне ў Дзяржаўнай фiлармонii ў Мiнску. Не прапусцiце! Глеб ЛАБАДЗЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адам Маковiч, выступленнем якога ганарацца лепшыя сцэны свету, дае адзiны канцэрт у беларускай фiлармонii Адам Маковiч — сапраўдная легенда сусветнага джазу. Яго лiчаць за свайго адразу два народы — Польшчы, дзе ён нарадзiўся ў 1940 годзе, i Амерыкi, куды ён з'ехаў у 1978 годзе паводле рэкамендацыi славутага Бэнi Гудмана. Майстар iмправiзацыi, выдатны пiянiст, Маковiч запiсаў больш за 50 дыскаў. Выступаў у найлепшых канцэртных залах свету — як самастойна, так i ў тандэмах са славутымi сучаснымi музыкамi.
|
|