Заканчэнне апошняга шляху. 21.by

Заканчэнне апошняга шляху

14.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14.11.2009

Зробім крок назад і раскажам пра падрыхтоўку магілы да пахавання.

Выкапаць магілу прасілі траіх дужых мужчын, узрост якіх абавязкова перавышаў 40 год (лічылі, тым, хто планаваў павелічэнне сваёй сям’і, нельга было прымаць удзел у такой справе).Як толькі магіла будзе выкапана, мужчыны пакладуць над ёю рыдлёўкі крыж-накрыж, вып’юць па чарцы гарэлкі і будуць “сцерагчы магілу” да прыбыцця пахавальнай працэсіі.Набліжаўся самы кульмінацыйны момант трохдзённай драматычнай дзеі: пахавальная працэсія прыбывала на могілкі. Калі катафалк не вязе труну з памерлым прама да магілы, як гэта адбываецца цяпер у горадзе, то на могілкі ўсе заходзяць у той жа самай паслядоўнасці, як выходзілі з хаты: спачатку ідзе той, хто нясе крыж, затым тыя, хто нясе фатаграфію, кветкі, вянкі, вечка труны і саму труну з нябожчыкам.Усе прысутныя станавіліся паабапал магілы. Труну ставілі на ўзвышша з жоўтага пяску, здымалі вечка і распачыналі апошні, заключны этап развітання сям’і, радні і блізкіх з памерлым.Пасля канчатковага ўпрыгожання труны да яе падыходзіла ўся радня і развітвалася з нябожчыкам, тройчы цалуючы яго: у лоб, вусны і рукі.Самая блізкая радня несупынна галасіла. Кожны, хто падыходзіў развітацца, павінен быў папрасіць у памерлага прабачэння.Адразу ж пасля развітання мужчыны-капачы закрывалі труну векам, забівалі цвікамі і ставілі на рыдлёўкі, якія ляжалі папярок магілы. Перад тым як апускаць труну, магілу асвячалі свянцонай  вадой.Затым пад труной прапускалі два доўгія палатняныя ручнікі (зараз — вяроўкі), у апошні раз прыўздымалі “калыску” памерлага, даставалі рыдлёўкі і нарэшце павольна апускалі яе на дно ямы.Як толькі труну з памерлым апусцяць у магілу, сваякі першай і другой ступені сваяцтва кідалі ў яе грошы — давалі выкуп за “пераправу на той свет”. Усе астатнія сваякі і прысутныя на могілках кідалі ў магілу па тры жмені зямлі.У некаторых мясцінах на труну кідалі палатно, на якім яе апускалі, ніткі і іголкі, якімі нябожчыку шылі навалачку і адзенне, прычым канец іголкі-”мяртвіцы” абавязкова ламалі. Гэта рабілася для таго, каб рэчамі не завалодалі чараўнікі і не нашкодзілі якой-небудзь іншай сям’і.Калі магіла была засыпана роўна з зямлёй, у яе ставілі крыж (у праваслаўных — у галаве, у каталікоў, уніятаў і старавераў — у нагах), а затым ужо ўзводзілі надмагільны насып. 3 чатырох бакоў і зверху яго “запячатвалі”, робячы рыдлёўкай крыжападобныя знакі.У Заходняй Беларусі над магілай рабілі надбудову, якая нагадвала невялічкую хату. Крыж быў прыкрыты дзвюма дошчачкамі накшталт страхі, а на саму магілу клалі выдзеўбанае па форме лодкі-карабля палена.Пакуль мужчыны ўзводзілі насып, старэйшыя прысутныя разыходзіліся па могілках, каб наведаць сваіх памерлых суродзічаў.Нарэшце, самы апошні момант пахавання таксама меў важнае значэнне. Шматлікія звесткі сведчаць: у асяроддзі беларусаў існуе няпісанае правіла: хто першы пакінуў могілкі, той першы сюды і вернецца. Гэта можа быць не заўтра і не паслязаўтра, гэта можа быць праз вялікі адрэзак часу, але закон быў бязлітасны, таму звычайна адказнасць браў на сябе самы стары сярод прысутных. Засцерагайце дзяцей, не дазваляйце ім выходзіць з могілак першымі. Бо ў народзе даўно гаворыцца: “Не лезь паперад бацькі ў пекла”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зробім крок назад і раскажам пра падрыхтоўку магілы да пахавання.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика