Мілінкевіч да сілавікоў: Умацаванне дэмакратыі не азначае аслабленне правапарадку. 21.by

Мілінкевіч да сілавікоў: Умацаванне дэмакратыі не азначае аслабленне правапарадку

16.11.2009 10:22 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення законнасці і правапарадку, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14 лістапада. — Наадварот, правапарадак у еўрапейскіх краінах падтрымліваецца на найвышэйшым узроўні.

Афіцэры войскаў, міліцыі і спецслужбаў у еўрапейскіх краінах зарабляюць нашмат больш, чым іх беларускія калегі. І ўпэўненасць, якасць іх жыцця непараўнальная. Расходы на абарону, расходы на дзейнасць структураў аховы парадку ў Беларусі трэба прыводзіць да еўрапейскіх стандартаў. Гэта адзін з ключоў да дэмакратычнай эвалюцыі», — заўважыў Мілінкевіч. Ён выказаў меркаванне, што інтэграцыя Беларусі ў Еўрасаюз забяспечыла б павышэнне бяспекі ўнутры краіны: «Гаворачы пра значэнне інтэграцыі з ЕС для абароненасці, я разумею як унутраны правапарадак, так і замежнапалітычнае забеспячэнне спакойнага жыцця».

Ён паўтарыў тэзіс са сваіх ранейшых прамоваў: «Свабода будзе выгадная ўсім, нават тым, хто яе цяпер баіцца і змагаецца супраць яе».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Умацаванне дэмакратыі не азначае аслаблення законнасці і правапарадку, — заявіў Аляксандр Мілінкевіч у сваёй прамове на Еўрапейскім Форуме ў Мінску 14...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика