Лявон Баршчэўскі: Адміністрацыя Абамы будзе працягваць палітыку Буша адносна Беларусі. 21.by

Лявон Баршчэўскі: Адміністрацыя Абамы будзе працягваць палітыку Буша адносна Беларусі

16.11.2009 15:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палітыкі Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка днямі вярнуліся з ЗША, дзе мелі шэраг сустрэчаў у Дзярждэпартаменце гэтай краіны.

«Наша Ніва»: Ці задаволеныя візітам?

Лявон Баршчэўскі: Я б сказаў, што ён прайшоў вышэй маіх чаканняў. Вельмі задаволены. Калі дэмакратычныя палітыкі, якія перанялі ўладу ў Белым доме, кажуць, што ў палітыцы да Беларусі будуць трымацца бушаўскіх падыходаў, то для Амерыкі гэта нечакана.

«НН»: З кім мелі сустрэчы?

ЛБ: Мелі сустрэчы ў Дзярждэпартаменце з тымі чыноўнікамі, якія займаюцца нашым рэгіёнам. Найперш гэта Дан Расэл, які змяніў на пасадзе Дэвіда Крэмера на пасадзе памочніка дзяржсакратара па нашым рэгіёне. З Крэмерам, дарэчы, таксама сустракаліся. Уразіла, што ён не кінуў сваю цікавасць да Беларусі. Яму не трэба было нічога тлумачыць. Ён толькі пытаўся, як бачым далейшае развіццё падзей. Наш галоўны пасыл быў такі: мы хочам, каб Штаты і Еўропа мелі скаардынаваную пазіцыю па Беларусі, але на больш прынцыповай пазіцыі.

«НН»: ці ёсць у адміністрацыі Абамы зацікаўленасць да беларускага пытання?

ЛБ: У тых людзей, з якімі мы сустракаліся, зацікаўленасць была каласальная. Задавалі шмат пытанняў, нешта запісвалі. Яны менш арыентуюцца ў раскладзе сіл у дэмакратычным блоку. Кепска ведаюць прозвішчы апазіцыйных палітыкаў, прасілі называць па літарах. Яны зацікаўленыя ў тым, каб дэмакраты ў Беларусі ўяўлялі адзіны фронт, калі мы сапраўды хочам мяняць рэжым. Ідэя нейкіх правых, левых, зялёных блокаў імі не ўспрымаецца.

«НН»: Ці можна звязваць візіт у Вашынгтон з Вашым намерам удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах?

ЛБ: Наўпрост не. Наша задача найперш была асветніцкая, каб паглядзець на новую адміністрацыю, расказаць аб сітуацыі ў Беларусі. Безумоўна, пытанне аб выбарах таксама ўзнімалася. Найперш на ўзроўні экспертаў, якіх шмат удзельнічала ў сустрэчах з чыноўнікамі. Вельмі з энтузіязмам успрымалі словы, што мы будзем імкнуцца выйсці на агульнага кандыдата.

Цяпер Лявон Баршчэўскі настойвае на адзіным кандыдаце ад апазіцыі. Цікава, што роўна год таму тагачасны старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі гаварыў процілеглае:

«НН»: Дык Вы аспрэчваеце магчымасць, што апазіцыя можа пайсці на выбары з адзіным кандыдатам?

ЛБ: Гэта ня толькі немагчыма, але і не мэтазгодна. З адзіным кандыдатам мы ня зможам выйсці за межы антылукашэнкаўскага электарату. Трэба ж прапаноўваць нешта станоўчае. Калі ў межах АДС спрабуюць напісаць агульную праграму, то гэта выходзіць абсалютна невыразна і няясна. Яна пішацца, каб не пакрыўдзіць камуністаў, каб не пакрыўдзіць БНФ. І выходзіць невядома што. Класічны прыклад — пасланне АДС народу падчас парламенцкіх выбараў. Яно добра напісанае, але не чапляе. Прапаноўваюць кантроль за ўладай, а людзі ня вераць, што можна ажыццявіць кантроль за гэтай уладай, бо няма механізму. І гэта праблема.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палітыкі Лявон Баршчэўскі і Вінцук Вячорка днямі вярнуліся з ЗША, дзе мелі шэраг сустрэчаў у Дзярждэпартаменце гэтай краіны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика