Модны грып. 21.by

Модны грып

16.11.2009 15:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзвычайны ажыятаж вакол сёлетняй навалы грыпу набывае ўсё новыя формы. Тэма антывірусных лекаў, смерцяў ад пнеўманіі то тут, то там не сыходзіць з палосаў газет і вуснаў людзей. Вось ужо і страхавыя кампаніі адчулі кан"ю.нктуру.

Так, кампанія «Купала» прапануе спецыяльную паслугу: заключыўшы дамову страхавання на выпадак часовай страты працаздольнасці ў выніку хваробы і няшчаснага выпадку, у тым ліку пры захворванні на грып, кліент за кошт кампаніі атрымлівае магчымасць прайсці бясплатную вакцынацыю ад грыпу вакцынай імпартнай вытворчасці.

Навінка прадугледжвае зніжкі пры сямейным страхаванні, а таксама магчымасць заключэння дамоваў з юрыдычнымі асобамі на карысць іх супрацоўнікаў. У сітуацыі, калі вакцынацыя ў краіне спынілася па прычыне нястачы прышчэпак, а платную вакцыну можна атрымаць толькі па рэцэпце з гербавай пячаткай паліклінікі, прапанова «Купалы» выклікае цікавасць

«Для нашай кампаніі зарэзервавалі 50 вакцын галандскай і французскай вытворчасці», — паведаміў супрацоўнік страхавой кампаніі. Па яго словах, спецпрапанова карыстаецца папулярнасцю ў кліентаў.

«Гэта падобна на рэкламны ход», — выказала меркаванне супрацоўніца кампаніі Белгосстрах. Па яе словах, увогуле досыць бессэнсоўна страхаваць сезонныя рызыкі, кшталту сёлетняга «свінога» грыпу.

У Белгосстраху можна набыць страхоўку ад раптоўнага захворвання, што можа прывесці да часовай страты працаздольнасці, але адмысловага страхавання на выпадак грыпу няма.

Застрахавацца на выпадак часовай непрацаздольнасці прапануе таксама і Беларускі народны страхавы пенсійны фонд. Аднак, тут гаворка пра вакцынацыю не вядзецца. Кампанія абяцае кампенсаваць рызыку наступлення часовай непрацаздольнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо і страхавыя кампаніі адчулі кан’юнктуру — за афармленне страхавога поліса яны прапануюць бясплатную прышчэпку ад грыпу замежнымі вакцынамі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика