Упраўленню юстыцыі не спадабалася назва «Залаты леў»
17.11.2009 16:08
—
Новости Общества
|
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму аб’яднанню «Залаты леў». Падстава адмовы ‑‑ неадпаведнасць заканадаўству асобных палажэнняў статута аб’яднання, у тым ліку тых, што тычацца парадку ўнясення зменаў у статут і парадку абскарджання рашэнняў органаў аб’яднання. Грамадскае аб’яднанне «Залаты леў» збіралася займацца культурна‑асветніцкай дзейнасцю ў Слонімскім раёне. Раней заснавальнікі аб’яднання ўваходзілі ў склад іншай няўрадавай арганізацыі — Слонімскага моладзёвага аб’яднання «Ветразь», якое некалькі год таму ліквідавана рашэннем суда на падставе адсутнасці юрыдычнага адраса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама адмовіла ў рэгістрацыі слонімскаму аб’яднанню «Залаты леў».Падстава адмовы ‑‑ неадпаведнасць... |
|