Харчоваму імпарту пастаўлена «заслона»
17.11.2009 18:44
—
Новости Общества
|
Указам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі падвышаныя мытныя пошліны на шэраг харчовых тавараў і сыравіну. Паводле Указу №542, пошліны ўводзяцца часовыя — з 15 лістапада тэрмінам на дзевяць месяцаў. Удвая — з 15 да 30% павялічаная стаўка мытнай пошліны на малочную сыроватку, сыры і тварог. На імпарт бульбы, цыбулі рэпчатай, капусты белакачаннай, морквы і буракоў стаўка мытнай пошліны складае 180% ад мытнага кошту тавара. Для параўнання, раней стаўка мытнай пошліны на бульбу складала 5‑15% ад мытнага кошту, на цыбулю, капусту, буракі — 15% ад мытнага кошту. Таксама ўдвая — з 10 да 20% павялічаная стаўка мытнай пошліны на імпарт мукі з пшаніцы мяккай і спельты, крупаў і мукі грубага памолу з пшаніцы мяккай і спельты, зерня злакаў плюшчанае ці перапрацаванае ў шматкі. У чатыры разы павялічаныя пошліны на шматкі і гранулы, бульбяныя, калі раней яны складалі 10% ад кошту тавара, дык цяпер усе 40%. У пяць разоў — з 20 да 100% павялічаная пошліна на крухмал бульбяны. У два разы — з 20 да 40% ‑‑ на кандытарскія вырабы з цукру, уключаючы белы шакалад. З 15 да 30% павялічаная мытная пошліна на імпартныя макароны, а пошліна на імпарт лімоннай кіслаты ўзнялася ў тры разы. Менш за ўсё дасталася таматам і агуркам. У дачыненні да іх пошліны ўведзеныя ўсяго на месяц, хаця і ўзняліся з 15 да 50%. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі падвышаныя мытныя пошліны на шэраг харчовых тавараў і сыравіну.
|
|