.... 21.by

...

18.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва аднакватэрных жылых дамоў выдзеленыя для 104 шматдзетных сем'яў у Мiнску.

Бомж больш за 6 гадзiн правёў у вентыляцыйнай шахце аднаго са шматпаврховых дамоў у Мiнску. У МНС ранiцай паступiў званок ад жыльца кватэры аднаго з дамоў па вулiцы Карвата пра тое, што чалавек звалiўся з тэхпаверха 10-павярховага дома ў вентыляцыйную шахту. З дапамогай спецыяльнага iнструмента выратавальнiкi зрабiлi праём у шахце, i праз некаторы час пацярпелы быў вызвалены. Яму была аказана першая медыцынскай дапамога. Зараз яго стан ацэньваецца як здавальняючы. Са слоў пацярпелага, у шахту яго спiхнулi двое невядомых.

Супрацоўнiкi Бабруйскага ГУУС канфiскавалi ў бабруйчанiна 122 л самагону i 450 л брагi. Саракасямiгадовы нiдзе не працуючы мужчына быў затрыманы падчас продажу пенсiянерцы 20 л самагону. У яго кватэры ў Бабруйску мiлiцыянеры знайшлi два самаробныя самагонныя апараты, самагон i брагу. Вядзецца праверка.

Дырэктар адной з мiнскiх фiрмаў падазраецца ў махiнацыях з пастаўкамi нафтапрадуктаў. Сталiчная фiрма пастаўляла нафтавыя прадукты пад выглядам больш дарагога мазуту. Усяго было распрададзена звыш 200 т нафтавых эмульсiй. У вынiку махiнацый некалькiм дзяржпрадпрыемствам Мiнскай вобласцi ў перыяд з 2006 па 2008 год нанесены ўрон на суму больш за Br1,5 млрд. Службовыя асобы адной з мiнскiх фiрмаў выкарыстоўвалi для гэтага лжэпрадпрымальнiцкiя структуры. На падставе аднойчы заключанага дагавора з прамывачна-прапарачнай станцыяй аднаго з аддзяленняў Беларускай чыгункi за вельмi невялiкiя грошы набываўся налёт, якi асядаў у працэсе транспарцiроўкi нафтапрадукту на шматтонных цыстэрнах. Нафтавыя адходы адпраўлялiся на склады прадпрыемстваў, якiя апрыходавалi iх як мазут маркi М-100. Дырэктар фiрмы ўзяты пад варту.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ     Школа ў ЗША пачала афiцыйна прадаваць ацэнкi за грошы. Адказ на пытанне "Як хутка папоўнiць фонд навучальнай установы?" знайшлi ў Паўночнай Каралiне. Адмiнiстрацыя адной з сярэднiх школ прапанавала вучням "палепшыць адзнакi" за грошы. За кожныя ахвяраваныя ў фонд школы 20 долараў вучнi могуць дадаць па 10 балаў да адзнак за любыя два тэсты. Бацькоўскi камiтэт аднагалосна выступiў "за" — многiя палiчылi, што iм па кiшэнi вывесцi сваiх дзяцей у круглыя выдатнiкi. У свежага праекта ёсць i нямала крытыкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Школа ў ЗША пачала афiцыйна прадаваць ацэнкi за грошы. Адказ на пытанне "Як хутка папоўнiць фонд навучальнай установы?" знайшлi ў Паўночнай Каралiне. Адмiнiстрацыя адной з сярэднiх школ прапанавала вучням "палепшыць адзнакi" за грошы. За кожныя ахвяраваныя ў фонд школы 20 долараў вучнi могуць дадаць па 10 балаў да адзнак за любыя два тэсты. Бацькоўскi камiтэт аднагалосна выступiў "за" — многiя палiчылi, што iм па кiшэнi вывесцi сваiх дзяцей у круглыя выдатнiкi. У свежага праекта ёсць i нямала крытыкаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика