Мінінфа папярэдзіла «Нашу Ніву», «Народную волю», «КП в Беларуси» і «Ва-Банк»
18.11.2009 16:42
—
Новости Общества
|
Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў шал? Ці запрашэнне да Мядзведзева? Інакш патлумачыць супадзенне чатырох папярэджанняў цяжка. Міністэрства інфармацыі вынесла пісьмовыя папярэджанні чатыром недзяржаўным газетам. Матывацыя — «у сувязі з парушэннямі ў публікацыях патрабаванняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Усім выданням указана на парушэнні розных артыкулаў Закона, але сутнасць іх адна: пра даставернасць інфармацыі. У прыватнасці, 16 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Наша Ніва» — пра недапушчальнасць парушэння артыкулу 34 вышэйзгаданага Закона. Заснавальнік газеты «Ва-банкъ» і юрыдычная асоба, на якое ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты, у той самы дзень атрымалі папярэджанне пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 14, 38 і 49. 17 лістапада было вынесенае папярэджанне юрыдычнай асобе, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Народная воля». Ёй указваюць на недапушчальнасць парушэння артыкулу 38 Закона. І юрыдычная асоба, на якую ўскладзеныя функцыі рэдакцыі газеты «Комсомольская правда» в Белоруссии», папярэджаная Міністэрствам інфармацыі пра недапушчальнасць парушэння артыкулаў 4, 49 Закона Республікі Беларусь « Аб сродках масавай інфармацыі». У папярэджаннях указана выправіць у дзесяцідзённы тэрмін парушэнні Закона. «Народная воля» ліст з папярэджаннем ужо атрымала. У ім гаворка пра артыкул з заклікам да выхаду на Плошчу ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. «Нашай Ніве» ліст яшчэ не даставілі. Розныя выданні папярэдзілі па розных артыкулах, але змест гэтых артыкулаў падобны: публікацыя недаставернай інфармацыі ці іншых звестак, што парушаюць права. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда пра грып выклікала ў чыноўнікаў шал? Ці запрашэнне да Мядзведзева? Інакш патлумачыць супадзенне чатырох папярэджанняў цяжка. |
|