Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску — 0,4 %
19.11.2009 12:30
—
Новости Общества
|
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 лістапада склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За кастрычнік гэты паказчык зменшыўся на 0,1%. Як паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, у службах занятасці на 1 лістапада было зарэгістравана 4.769 беспрацоўных. У студзені—кастрычніку па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 30.329 чалавек. На пастаянную ці часовую працу працаўладкавана 15.953 чалавекі, з іх 6.041 зарэгістраваны беспрацоўны атрымаў пастаянную працу. На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкавана 8.467 чалавек. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 2.230 беспрацоўных. У грамадскіх работах узялі ўдзел 4.388 чалавек, у тым ліку 2.573 беспрацоўных. Колькасць вакансій на прадпрыемствах горада на 1 лістапада склала 13.536, у тым ліку для рабочых — 9.742. Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў кастрычніку складаў 36,4 тыс. рублёў. Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў сталіцы з’яўляюцца электрыкі‑электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыкі, медыцынскія сёстры, санітары, лекары‑тэрапеўты, міліцыянеры, вадзіцелі аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавальнікі, кандуктары, краўцы‑швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 лістапада склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва. За кастрычнік гэты паказчык зменшыўся на 0,1%.Як паведамілі ва... |
|