Без прэмii. Аднак без штрафу. 21.by

Без прэмii. Аднак без штрафу

20.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Любая праца — справа заўсёды адказная, прычым не толькi з пункту гледжання дысцыплiны. Калi-нiкалi тут можа ўзнiкнуць па-сапраўднаму непрыемная сiтуацыя — страта цi выпадковае пашкоджанне абсталявання, нястача цi крадзеж маёмасцi падчас дзяжурства вартаўнiка. Зразумела, што ва ўсiх гэтых выпадках гаворка iдзе аб матэрыяльнай страце наймальнiку. Цi абавязаны кампенсаваць яе работнiк i што рабiць, калi сваёй вiны ён усё ж не адчувае? Разабрацца з гэтымi пытаннямi мы паспрабуем з дапамогай загадчыка юрыдычнай кансультацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiра Іванавiча ШЭЛКОВIЧА.

Вiнен — вярнуць павiнен. Па сутнасцi гэта правiла дзейнiчае заўсёды, калi ў вынiку дзеянняў цi нават бяздзеяння свайго супрацоўнiка арганiзацыя панесла тую цi iншую страту. Прычым сама па сабе кампенсацыя страты не залежыць ад прыцягнення да дысцыплiнарнай, адмiнiстрацыйнай цi крымiнальнай адказнасцi — гэтыя меры могуць выкарыстоўвацца паралельна.

— Падставай для прыцягнення да матэрыяльнай адказнасцi можа быць толькi прамая страта, нанесеная супрацьпраўнымi дзеяннямi, невыкананнем або неналежным выкананнем працоўных абавязкаў, — адзначае Уладзiмiр Шэлковiч. — У той жа час нельга запатрабаваць кампенсацыi "недаатрыманых" даходаў — скажам, у сiтуацыi, калi работнiк не здолеў дамовiцца наконт меркаванага кантракта на пастаўку прадукцыi.

Гэтаксама нельга патрабаваць ад работнiка выплаты кампенсацыi за "страчаны" на перакуры час. Цi за неахайны знешнi выгляд.

— Вядома, што калi-нiкалi знешнi выгляд можа "спалохаць" патэнцыяльнага клiента, i зноў-такi арганiзацыя страцiць пэўную выгаду, — заўважае Уладзiмiр Шэлковiч. — Але нi прыцягнуць да матэрыяльнай адказнасцi, нi нейкiм чынам аштрафаваць за гэта наймальнiк не мае права — тыя ж штрафы адносяцца выключна да кампетэнцыi пэўных органаў, скажам, судоў, МНС, падатковай iнспекцыi цi iнспекцыi працы. Сапраўды, апошнiм часам многiя арганiзацыi надаюць увагу карпаратыўнай культуры i вызначаюць у сваiх лакальных нарматыўных прававых актах асаблiвыя правiлы ўнутранага распарадку. Аднак парушэнне гэтых правiлаў цi формы адзення можа пацягнуць максiмум адно — дысцыплiнарную адказнасць. Напрыклад, частковае або поўнае пазбаўленне прэмii — i тое, калi гэта прадугледжана палажэннем аб прэмiяваннi.

Дамовiцца — някепскi варыянт

Работнiк, якi прычынiў наймальнiку страту, можа кампенсаваць яе добраахвотна, i ў тым лiку — перадаць у распараджэнне наймальнiка раўназначную або адрамантаваць пашкоджаную маёмасць. Як кажуць, тут асноўным становiцца прынцып узаемнай згоды. Калi ж такой згоды няма, то пакрыццё выдаткаў у памеры менш за сярэднi месячны заробак робiцца распараджэннем наймальнiка шляхам утрымання з зарплаты. Такое распараджэння робiцца не пазней чым праз два тыднi з дня выяўлення страты i пачынае дзейнiчаць не раней чым праз 10 дзён з дня паведамлення работнiку. Прычым да выдання распараджэння аб утрыманнi з зарплаты работнiк павiнен даць пiсьмовыя тлумачэннi.

— Крыху iншая сiтуацыя — калi памер страты перавышае сярэднямесячны заробак, — кажа Уладзiмiр Шэлковiч. — У такiм выпадку ўсе пытаннi наконт кампенсацыi вырашаюцца толькi ў судзе.

Частка або цалкам?

Работнiк, якi прычынiў страту, як правiла, кампенсуе яе цалкам. Аднак заканадаўства вызначае i магчымасць абмежаванай адказнасцi. У прыватнасцi, такая адказнасць (у памеры не больш чым сярэднi заробак за месяц) прадугледжваецца тады, калi супрацоўнiк сапсаваў або знiшчыў матэрыялы, паўфабрыкаты, гатовую прадукцыю, iнструменты цi спецадзенне па неасцярожнасцi. За наўмысныя ж дзеяннi давядзецца заплацiць цалкам.

— Працоўны кодэкс вызначае, што абмежаваная матэрыяльная адказнасць можа выкарыстоўвацца i ў некаторых iншых выпадках — такiя выпадкi пазначаюцца ў калектыўных дагаворах i пагадненнях, — распавядае Уладзiмiр Шэлковiч. — Але ў любым выпадку страту давядзецца кампенсаваць цалкам, калi работнiк узяў на сябе поўную матэрыяльную адказнасць за захаванне маёмасцi i iншых матэрыяльных каштоўнасцяў, калi маёмасць была давераная "пад справаздачу", калi страта стала вынiкам злачынства, калi работнiк знаходзiўся ў стадыi алкагольнага ап'янення або сапсаваў маёмасць свядома — незалежна ад таго, цi ўваходзiць работа з гэтай маёмасцю ў непасрэдныя працоўныя абавязкi.

Лiмiт у 20 працэнтаў

Мiж тым выплата страты — тэма асобная i няпростая. Не сакрэт, што ў некаторых выпадках гаворка iдзе аб значных сумах, адшукаць якiя адразу вельмi праблематычна. Таму ў заканадаўстве вызначана: кампенсацыя стратаў робiцца паступова. Незалежна ад агульнай сумы з работнiка робяцца штомесячныя ўтрыманнi. А ў сваю чаргу памер такiх утрыманняў не перавышае 20 працэнтаў зарплаты. Пры гэтым утрыманнi не спаганяюцца з выхадной дапамогi, кампенсацыйных i некаторых iншых выплат.

Да слова, падобнае правiла вяртання выкарыстоўваецца i тады, калi работнiку былi выплачаныя залiшнiя грошы ў вынiку разлiковай памылкi. Тыповы прыклад у гэтым выпадку — памылковае налiчэнне большых, чым трэба, "адпускных" цi "дэкрэтных".

Калi пацерпiць рэпутацыя...

Калi работнiк з неабходнасцю кампенсацыi матэрыяльнай страты не згодны, ён можа звярнуцца ў камiсiю па працоўных спрэчках. Або на працягу 3 месяцаў падаць заяву ў суд. Адно, што трэба заўважыць: калi работнiк ужо прайшоў камiсiю па працоўных спрэчках, то "абскардзiць" яе рашэнне ў судзе неабходна на працягу 10 дзён.

Пры гэтым цiкава: калi ў вынiку суд возьме бок работнiка, то ў яго ёсць магчымасць... звярнуцца з iскам да наймальнiка. З просьбай аб кампенсацыi маральнай страты. Бо ў рэшце рэшт таксама зразумела: у гэтым выпадку ёсць усе падставы для абароны гонару, годнасцi i дзелавой рэпутацыi супрацоўнiка.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любая праца — справа заўсёды адказная, прычым не толькi з пункту гледжання дысцыплiны. Калi-нiкалi тут можа ўзнiкнуць па-сапраўднаму непрыемная сiтуацыя — страта цi выпадковае пашкоджанне абсталявання, нястача цi крадзеж маёмасцi падчас дзяжурства вартаўнiка. Зразумела, што ва ўсiх гэтых выпадках гаворка iдзе аб матэрыяльнай страце наймальнiку. Цi абавязаны кампенсаваць яе работнiк i што рабiць, калi сваёй вiны ён усё ж не адчувае? Разабрацца з гэтымi пытаннямi мы паспрабуем з дапамогай загадчыка юрыдычнай кансультацыi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi Уладзiмiра Іванавiча ШЭЛКОВIЧА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика