Сiмволiка правага i левага на вяселлi
20.11.2009
—
Новости Общества
|
Уявiце сабе, што маладая пара ўваходзiць у храм, каб стаць пад вянец: нявеста становiцца па левую руку ад жанiха, злева ад алтара, блiжэй да выявы Багародзiцы, жанiх — справа, блiжэй да малюнка Ісуса Хрыста. Зараз ужо няма неабходнасцi прыводзiць нейкiя доказы, каб усiм стала зразумела, што той жа самы прынцып павiнен ляжаць i ў аснове рэгiстрацыi шлюбу ў ЗАГСе. Побач з маладымi стаяць самыя блiзкiя прадстаўнiкi iх родаў — шафер i шаферка (сёння гэта ганаровыя сведкi), прычым кожны займае "сваё" месца: шаферка каля нявесты, а значыць на левай палове храма (ЗАГСа), шафер размяшчаецца справа ад жанiха. Як расцанiць тое, што сёння ў ЗАГСах жанiха ставяць злева, а нявесту — справа, як зразумець, што шафер сёння чамусьцi сядзiць побач з нявестай, а не са сваiм лепшым сябрам — жанiхом? А можа, мы ўжо на самiм вяселлi "закладваем" бестурботнае жыццё-быццё нашых маладых, калi паход "налева" будзе заканамерным? За вясельным сталом жанiх i нявеста садзiлiся так, як яны стаялi ў храме пры шлюбе: нявеста злева ад жанiха. (Дарэчы, такое размяшчэнне шлюбнай пары за сталом захоўвалася на працягу ўсяго жыцця! Нават уначы муж i жонка павiнны спаць так, каб жонка знаходзiлася злева.) Госцi, радня, якiя прыйшлi на вяселле, таксама рассаджвалiся за святочным сталом паводле сваёй прыналежнасцi: па правую руку ад жанiха — прадстаўнiкi яго роду, а па левую — радня нявесты. Шафер садзiўся побач з жанiхом, шаферка — побач з нявестай. Заручальныя пярсцёнкi праваслаўныя надзяваюць на правую руку. Вясельныя знакi адрознення — "кветачкi" — жанiх i яго сябры — шаферы прымацоўваюць з правага боку, нявеста i яе сяброўкi — з левага; ручнiк свату перавязвалi вузлом справа, сваццi — вузлом злева. Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уявiце сабе, што маладая пара ўваходзiць у храм, каб стаць пад вянец: нявеста становiцца па левую руку ад жанiха, злева ад алтара, блiжэй да выявы Багародзiцы, жанiх — справа, блiжэй да малюнка Ісуса Хрыста. Зараз ужо няма неабходнасцi прыводзiць нейкiя доказы, каб усiм стала зразумела, што той жа самы прынцып павiнен ляжаць i ў аснове рэгiстрацыi шлюбу ў ЗАГСе. Побач з маладымi стаяць самыя блiзкiя прадстаўнiкi iх родаў — шафер i шаферка (сёння гэта ганаровыя сведкi), прычым кожны займае "сваё" месца: шаферка каля нявесты, а значыць на левай палове храма (ЗАГСа), шафер размяшчаецца справа ад жанiха. |
|