Аўтары новых песень апынуцца ў судзе. Музычным. 21.by

Аўтары новых песень апынуцца ў судзе. Музычным

20.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Музычны суд" — новы праект канала АНТ, якi стартуе 20 лiстапада. Карэспандэнты "Звязды" пабывалi на запiсе адной з першых праграм i высветлiлi, каго, як, а галоўнае, за што будуць судзiць.

Як высветлiлася, "Музычны суд" — гэта вынiк таго самага конкурсу песень, якi тэлеканал абвясцiў яшчэ летам гэтага года пад заклiкам "50 тысяч долараў за песню для "Еўрабачання". Праўда, цяпер у сувязi з цэлым шэрагам акалiчнасцяў слова "Еўрабачанне" ў дачыненнi да тэлепраекта гучыць у зусiм iншым кантэксце — гледачы i суддзi абмяркоўваюць, цi маглi б конкурсныя песнi прадставiць нашу краiну на мiжнародным узроўнi — напрыклад, на "Еўрабачаннi", — а аўтару песнi-пераможцы абяцаная ад АНТ паездка на "Еўрабачанне-2010" у Нарвегiю.

I тым не менш нават пры гэтых умовах аўтары, самародкi i прафесiяналы, праявiлi да конкурсу павышаную цiкавасць. Як расказалi нам у прэс-службе АНТ, на 1 кастрычнiка было атрымана больш за 200 работ з усяго свету (так, сярод канкурсантаў ёсць Iбiца, Нiдэрланды, Фiнляндыя, а ёсць i ветэраны беларускага нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне" — у прыватнасцi, гурт "Litesound" пасля чатырох гадоў спробаў вырашыў узяць конкурс зморам i выступiць у якасцi калi не выканаўцаў, то сааўтараў песнi). З дасланых песень творчая экспертная камiсiя — iмёны яе ўдзельнiкаў не называюцца, каб выключыць магчымасць аказання на iх цiску з боку пакрыўджаных аўтараў — адабралi 25 песень для ўдзелу ў прэм'ернай серыi: 5 праграм па 5 кампазiцый у кожнай. А пакуль з iх суддзi i гледачы будуць выбiраць найлепшыя — прыём заявак працягнуты да 1 лютага 2010 года, так што праект абяцае стаць доўгайграючым.

Зрэшты, больш чым перспектывамi "Музычнага суда" гледачы, якiя сабралiся на здымкi праекта ў Нацыянальнай школе прыгажосцi, цiкавiлiся, хто рызыкне рулiць працэсам. I тут усiх чакаў сюрпрыз.

— Ах, якая жанчына! — сустрэла мужчынская частка аўдыторыi выхад на сцэну вядучай, бялявай прыгажунi Сашы Паўлавай.

— Яна ж уся сiлiконавая! — пырхалi гледачы-жанчыны, але пагасiць мужчынскiя захапленнi гэтым не атрымалася.

Што да суддзяў, то ў iх выбары прадзюсары АНТ сумясцiлi логiку i папулiзм. Як вядома, у музыцы i футболе ў нас разбiраюцца ўсе без выключэння, таму ў журы, што будзе мяняцца кожную праграму, запрошаныя як асобы больш-менш прафесiйныя — папулярныя выканаўцы, прадзюсары, кампазiтары, тэле- i радыёвядучыя, музычныя журналiсты, — так i "проста слухачы" — хатнiя гаспадынi, настаўнiкi, медыцынскiя работнiкi i г.д. Зрэшты, можа яно i правiльна: няхай аўтары хоць раз напрамкi даведаюцца, што думае пра iхнiя "нятленкi" публiка. Тым больш, што пасля кожнай песнi — а гэта ўжо стала сюрпрызам для суддзяў — яе аўтар выходзiць на сцэну i ўважлiва слухае ўсе заўвагi. А сярод іх трапляюцца i вельмi жорсткiя.

— Нiчога такая, — ацанiў чарговую кампазiцыю Аляксей Хлястоў. — На жаль, гэта i ўсё, што можна аб ёй сказаць. Асабiста я ў гэту песню грошай не ўкладваў бы.

— Нават на конкурсе "Песню бярыце з сабою" яна нявартая з'явiцца, — вынес прысуд яшчэ адной конкурснай заяўцы спявак i тэлевядучы Дзмiтрый Врангель.

— Песня, у любым жанры — гэта справа цёмная, — астудзiў судзейскi запал калег кампазiтар Iгар Лучанок, узгадаўшы, што некаторыя з яго ўласных песень былi нiзка ацэненыя на конкурсах, але тым не менш "пайшлi ў народ".

Самым цяжкiм для членаў журы аказалася патрабаванне ацэньваць па 10-бальнай сiстэме толькi песнi, а не выкананне i выканаўцаў (у ролi апошнiх выступiлi ўдзельнiкi тэлепраекта "Новыя галасы Беларусi", якiх спецыяльна, каб не адцягвалi ўвагу, апранулi спрэс у чорнае, але дапамагло гэта мала). "Як можна не звяртаць увагi на выканаўцу, калi перад табой прыгожанькая дзяўчына? — здзiўлялiся ў перапынках суддзi. — Тады было б лепей паставiць на сцэне непразрысты экран, каб угадваўся толькi сiлуэт...". З гэтым меркаваннем была салiдарная i публiка ў зале, узнагароджваючы маладых спевакоў апладысментамi за асабiстае абаянне, незалежна ад якасцi песень, якiя гучалi.

"Я лiчу, што трэба iсцi ад выканаўцы да песнi — спачатку шукаць вобраз, а потым ужо адпаведную яму кампазiцыю, — падзялiўся ўражаннямi пасля запiсу адзiн з суддзяў, лiдар гурта "Палац" Алег Хаменка, якi не так даўно сам выступаў у ролi канкурсанта. — I тым не менш такi фармат адбору таксама даволi цiкавы. А тое, што з'явiцца шмат новых iмёнаў i цiкавых песняў — у любым выпадку вялiзны плюс гэтага праекта". А многiя з аўтараў бачаць "плюс" ужо ў тым, што iхнюю творчасць пачуюць. "Я не быў на радзiме бацькоў 40 гадоў, — расказаў адзiн з аўтараў, пенсiянер Яўген Малашка з Крывога Рога (Украiна). — I цяпер шчаслiвы проста ад таго, што атрымалася прыехаць, сустрэцца з роднымi ды яшчэ асабiста сказаць беларусам, як я iх люблю!".

...Роля адвакатаў у "Музычным судзе" выпала тэлегледачам, якiя з дапамогай СМС выберуць у кожнай праграме сваю песню-фаварытку. Такiм чынам, у фiнальнай праграме прагучаць 10 песень — 5 з iх абярэ журы, 5 "выратуюць" гледачы, i яны ж пасля тэлефонным галасаваннем ад кожнай вобласцi Беларусi вызначаць пераможцу фiналу. Лёс 50 тысяч долараў мяркуецца вырашыць пасля завяршэння ўсiх этапаў праекта "Музычны суд".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Музычны суд" — новы праект канала АНТ, якi стартуе 20 лiстапада. Карэспандэнты "Звязды" пабывалi на запiсе адной з першых праграм i высветлiлi, каго, як, а галоўнае, за што будуць судзiць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика