Ломаць: Суб’екты гаспадарання загадзя будуць ведаць аб праверках
20.11.2009 11:05
—
Новости Общества
|
Камітэт дзяржаўнага кантролю складае план праверак на першае паўгоддзе 2010 года, і ўсе суб’екты гаспадарання загадзя будуць ведаць, хто і калі іх будзе правяраць. Пра гэта заявіў 19 лістапада журналістам старшыня КДК Зянон Ломаць. З 1 студзеня 2010 года ўступае ў дзеянне ўказ нумар 510 аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці. Ён вызначае парадак правядзення кантрольных мерапрыемстваў. «Мы цяпер распрацоўваем з усімі дзяржаўнымі органамі каардынацыйны план правядзення праверак на першае паўгоддзе 2010 года», — сказаў старшыня КДК. Тыя кантрольныя органы, якія маюць права на правядзенне праверак, павінны прадставіць свае прапановы, хто будзе правярацца ў першым паўгоддзі. Пры гэтым Зянон Ломаць выказаў здзіўленне, што некаторыя прадпрымальнікі баяцца праверак. «Калі ты сумленна і прыстойна працуеш, радуйся, што цябе прыйшлі правяраць, табе падкажуць, і ты будзеш спаць спакойна, не дапусціўшы парушэнняў», — сказаў кіраўнік КДК. На яго думку, баяцца тыя, хто мае парушэнні і працуе несумленна. Ён таксама звярнуў увагу на выбарачны падыход пры правядзенні праверак, удакладніўшы, што кантралёры не імкнуцца абанкруціць прадпрыемства. «Калі мы глядзім вытворчую дзейнасць прадпрыемства, то абавязкова ўлічваем, што пры кампенсацыі шкоды, якую яно нанесла дзяржава, не павінен разваліцца калектыў і пацярпець людзі, якія там працуюць. Таму ў такіх выпадках прымяняюцца мінімальныя санкцыі», — адзначыў Зянон Ломаць. Ён таксама паведаміў, што ў практыцы кантралёраў не было ні адной праверкі, дзе не было бы выяўлена ні аднаго парушэння. Прытым што КДК праводзіць іх па мінімуму і знізіў колькасць на трэць. Але калі знаходзяцца парушэнні, то кантралёры капаюць глыбока. Пры гэтым Зянон Ломаць удакладніў, што калі парушальнік заканадаўства кампенсаваў шкоду, ён можа быць вызвалены ад крымінальнага пакарання. Лілія Крапівіна, БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Камітэт дзяржаўнага кантролю складае план праверак на першае паўгоддзе 2010 года, і ўсе суб’екты гаспадарання загадзя будуць ведаць, хто і калі іх будзе... |
|