Лукашэнка ўхваліў прапановы па карэктуры генплана Мінска. 21.by

Лукашэнка ўхваліў прапановы па карэктуры генплана Мінска

20.11.2009 17:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў падыходы па карэктуры генеральнага плана Мінска і пагадзіўся з прапанаванымі планамі будаўніцтва новага шматфункцыянальнага комплексу з гасцініцай у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакею.

Пра гэта ішла размова сёння ў час даклада кіраўніку дзяржавы аб перспектывах развіцця беларускай сталіцы.

У ходзе даклада адзначалася, што ў генплане Мінска ўлічаны пажаданні мінчан, якія ўдзельнічалі ў абмеркаванні гэтага дакумента.

Што датычыцца падрыхтоўкі да маючага адбыцца ў 2014 годзе чэмпіянату свету, то да гэтага часу ў беларускай сталіцы павінна адбыцца нямала пазітыўных змен, каб дастойна прыняць немалую колькасць гасцей. У прыватнасці, адным з такіх аб’ектаў, які павінен упрыгожыць беларускую сталіцу, павінен стаць шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай, яго плануецца пабудаваць ужо ў 2013 годзе.

Ён размесціцца на ўчастку ў межах праспекта Незалежнасці — вуліцы Янкі Купалы — ракі Свіслач, непадалёк ад цырка.

Паводле слоў прадстаўнікоў групы кампаній «Кемпінскі», якія будуць займацца ўзвядзеннем комплексу, новыя будынкі прадоўжаць забудову праспекта Незалежнасці, пры гэтым фарміруючы цікавую пешаходную прастору паміж вуліцай і дамамі. Фасады будуць выкананы ў традыцыйным стылі цэнтральных праспектаў горада з асаблівым акцэнтам на дэталі з натуральнага каменю, што створыць унікальную архітэктурную кампазіцыю. Асаблівая ўвага будзе нададзена арганізацыі набярэжнай для адпачынку гараджан.

Лукашэнка запатрабаваў, каб будаўніцтва вялося якасна, з выкарыстаннем самых сучасных экалагічна чыстых матэрыялаў. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пачынаючы са студзеня наступнага года да якасці будаўніцтва будуць прад’яўляцца асаблівыя патрабаванні — яно павінна весціся ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шматфункцыянальны комплекс з гасцініцай збудуюць ў межах праспекта Незалежнасці — вуліцы Янкі Купалы — ракі Свіслач, непадалёк ад цырка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика